In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
На месцы

Ужо больш за два тыдні беларускія зязюлі трымаюцца на адных і тых жа месцах, што і раней: у Замбіі і Анголе. І няма ніякіх адзнак, што яны будуць здзейсняць у бліжэйшы час якія-небудзь перамяшчэнні. А сезон дажджоў, які набірае моц у гэтым рэгіёне, і адпаведнае паляпшэнне ўмоваў, паспрыяе таму, што менавіта тут зязюлі і правядуць большую частку нашых зімовых месяцаў. Праўда, гэта тычыцца не ўсіх птушак...

Пайшоў ужо другі месяц, як ад зязюлі па мянушцы Норберт няма новых сігналаў. Шанцы на тое, што птушка яшчэ жывая, змяншаюцца кожны дзень. Магчыма, адзнака птушкі ў даліне ракі Чыкапа ў правінцыі Паўднёвая Лунда ў Анголе будзе апошняй кропкай на яе шляху, за якім мы сачылі з ліпеня гэтага года. Шлях даўжынёй большы за 7000 км ад месца гнездавання да месца зімоўкі праз Міжземнае мора, засушлівыя раёны Паўночнай Афрыкі і вільготныя экватарыяльныя лясы. Відавочна, што небяспека нашых зязюляў чакае не толькі падчас доўгіх пералётаў, але і на месцах зімоўкі. Будзем спадзявацца, што з астатнімі нашымі птушкамі будзе ўсё добра!

Магчыма, менавіта ў Анголе і Замбіі беларускія зязюлі і правядуць зімовы месяцыМагчыма, менавіта ў Анголе і Замбіі беларускія зязюлі і правядуць зімовы месяцы

У мясцінах, дзе трымаюцца Павел і Юлія — Паўночна-Заходняя правінцыя Замбіі — тэмпература паветра на некалькі градусаў вышэй і меншая колькасць ападкаў, чым у ваколіцах горада Маланжэ ў Анголе, дзе зараз знаходзіцца Філ. Гэта абумоўлена тым, што Павел і Юлія знаходзяцца далей ад акіяна ў глыбіні кантынента і гэтых мясцін дасягае меншая колькасць вільгаці. У падобных умова трымаецца і зязюля Віктар, якая зараз ў правінцыі Кванда-Кубанга ў Анголе. Тэмпература днём тут дасягае 30 оС і амаль штодзень ідуць дажджы.

Ці будуць птушкі трымацца на адным месцы, даведайцеся разам з намі.

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов