In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Дзікая прырода вяртаецца ў Еўропу

Паспяховае вяртанне асобінаў у свае натуральныя месцы жыцця: еўразійскі бобр, зубр і арлан-белахвост былі зафіксаваныя як віды, што вярнуліся ў Еўропу праз 50 гадоў. Такія дадзеныя прыводзіць паглыбленае даследванне, зробленае ўпершыню.

Фотаздымак: Yathin, FlickrФотаздымак: Yathin, Flickr

Вучоныя Заалагічнага таварыства ў Лондане (ZSL), арганізацый BirdLife International і Еўрапейскага Савету па перапісе птушак (EBCC) працавалі з экспертамі па асобных відах па ўсім кантыненце, каб сабраць усю актуальную інфармацыю пра размеркаванне і колькасць абраных відаў. Выніковы даклад "Дзікая прырода вяртаецца ў Еўропу" апісвае, як 37 відаў млекакормячых і птушак павялічылі сваю колькасць за апошнія 50 год і ў некаторых выпадках вярнуліся на звыклыя тэрыторыі свайго пражывання ў Еўропу. На сустрэчы ў Лонданскім заапарку 26 верасня даклад быў перададзены гербен-Яну Гербрэндзі — чальцу Еўрапарламенту. Ён заявіў: "Гэты даклад паказвае, у першую чаргу, неверагодную пругкасць прыроды. Акрамя таго, ён падкрэслівае важнасць палітыкі Еўразвязу: дырэктывы па птушках і месцах пражывання жывёлаў, праграма "Natura 2000 network" на абароненых тэрыторыях і іншыя праграмы відавочна паўплывалі на гэтае ўражваючае вяртанне дзікай прыроды. Дадзены працэс павышае абароненасць прыроды, бо базавыя для пэўных тэрыторый віды ствараюць непаўторныя ўмовы развіцця сельскіх раёнаў". Ён дадаў: "Я цвёрда веру, што разумныя ўкладанні ў прыроду ствараюць дадатковыя магчымасці для эканомікі і будуць энергічна распрацоўвацца ў Брусэлі і далей, каб узнаўленне дзікай прыроды ў Еўропе стала рэальнасцю".

Арыель Бруннэр, кіраўнік сектару палітыкі ЕС у BirdLife Europe прамовіў на сустрэчы: "Той выпадак, што дзікая прырода аднаўляецца на кантыненце, сведчыць пра тое, што нездарма рабіліся намаганні па захаванні пэўных тэрыторый. Заканадаўства, напрыклад, дырэктывы па птушках і асяроддзях іх пражывання прывялі да паляпшэння законаў аб паляванні, цяпер можна сканцэнтравацца на захаванні важных для дзікай прыроды месцаў. З дастатковымі рэсурсамі і адпаведнымі захадамі птушкі могуць развіваць сваю дзейнасць, нават калі да гэтага яны знаходзіліся на мяжы знікнення."

Арлан-белахвост — адна з самых вялікіх птушак у свеце, здзейсніла неверагоднае "ажыўленне" пасля таго, як у розных краінах у перыяд з 1800 па 1970 гады яна практычна вымерла альбо назіралася рэдка. Дзякуючы легальнай абароне птушкі яе папуляцыя вырасла з 2500 пар у 1970 годзе да 9600 пар у 2010. А нядаўна многія асобіны вярнуліся ў паўночна-заходнюю Еўропу, дзе сяліліся арлы ў ранейшых пакаленнях. Зубр — найбуйнейшае ў Еўропе траваеднае было фактычна даведзенае да вымірання на пачатку 20 стагоддзя. Гэта сталася з-за страты месцаў, дзе пасвілася жывёла і з-за шырокамаштабнага суворага палявання на яе. Пасля вялікай кампаніі па развядзенні зубра, падчас якой 13 асобінаў знаходзіліся ў спецыяльным месцы, дзікія папуляцыі былі адноўленыя ў некалькіх месцах цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. Больш за ўсё іх было заўважана ў Беларусі і Польшчы. Крысціна Ераніміду — еўрапейскі асістэнт пры даследваннях арганізацыі BirdLife International заявіла: "Кансервацыя працуе і віды сапраўды могуць аднавіцца, калі прадпрымаеш слушныя дзеянні. У спецыяльным дакладзе па аднаўленні відаў мы прааналізавалі 19 розных птушак па ўсёй Еўропе і ўбачылі, што пасля праграмы іх колькасць у сярэднім павялічваецца на 5% штогод. Павелічэнне і зніжэнне колькасці напрамкі залежыць ад захадаў па кансервацыі тэрыторый. Менавіта таму мы мусім захаваць сваю тактыку."

Нягледзячы на інтэнсіўнае вяртанне многіх відаў дзікай прыроды, як птушак, так і млекакормячых, мы пакуль не можам пахваліцца поспехамі ў біяразнастайнасці. Вынікі такога даследвання павінны разглядацца ў кантэксце велізарных гістарычных падзеяў. Для драпежнікаў, як еўразійская рысь і шэры воўк, так і для многіх відаў птушак, уключна з чырвоным каршуном, распаўсюд якіх і размнажэнне драматычна ўпала з гістарычнага ўзроўню ў сярэдзіне 20 стагоддзя. Адраджэнне дзікай прыроды павінна ацэньвацца асцярожна, бо многія віды пакуль ніяк не могуць дасягнуць колькасці, неабходнай для стварэння ўстойлівых папуляцый.

Крыніца: BirdLife International