In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Лімпапо, Лімпапо, Лімпапо

Зязюля Юлія перасекла 22 паралель паўднёвага паўшар’я і дасягнула Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР). За тры гады сачэння з еўрапейскімі зязюлямі, так далёка яшчэ не залятала ніводная птушка.

Юлія зараз знаходзіцца ў паўночнай правінцыі ПАР ЛімпапоЮлія зараз знаходзіцца ў паўночнай правінцыі ПАР Лімпапо

За апошнія некалькі дзён Юлія пераадолела больш за 1200 км і праляцела праз Зімбабвэ. Па апошніх дадзеных птушка дабралася да поўначы ПАР і зараз знаходзіцца ў правінцыі Лімпапо. Апошні атрыманы рыдыясігнал зафіксаваў, што птушка трымаецца недалёка ад вёскі Tshivhungweni, у 16 км ад знакамітай ракі Лімпапо. Дадзеная мясцовасць знаходзіцца паміж дзвюма прыродаахоўнымі тэрыторыямі: прыродным рэзерватам Нванэдзі і знакамітым афрыканскім нацыянальным паркам Кругер.

Зязюля Юлія праляцела над ракой Лімпапо і апошні раз была адзначана ў некалькіх кіламетрах ад яе. Фота Vasas AndrasЗязюля Юлія праляцела над ракой Лімпапо і апошні раз была адзначана ў некалькіх кіламетрах ад яе. Фота Vasas Andras

Рэльеф тут узгорысты, аснову расліннасці складаюць велічныя баабабы, на адным з якіх магчыма зараз і сядзіць наша зязюля. Цікава, што ўсяго ў шасці кіламетрах адсюль расце самы выляікі баабаб ПАР — баабаб Сагале.

Усяго у шасці кіламетрах ад Юліі знаходзіцца знакаміты баабаб Сагале. Фота Gideon VewasУсяго у шасці кіламетрах ад Юліі знаходзіцца знакаміты баабаб Сагале. Фота Gideon Vewas

З кастрычніка ў гэтых мясцінах пачынаецца сезон дажджоў. Тэмпература паветра ў дзень трымаецца каля адзнакі ў 33 оС, і амаль штодзень ідуць дажджы.

Магчыма, Юля не застанецца тут надоўга і паляціць у глыб краіны, але больш цікава, ці паляцяць іншыя нашы зязюлі сюды? Даведайся пра гэта разам з намі.

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов