In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Магія дзікай прыроды" запрашае

Лепшыя фотаздымкі дзікай прыроды беларускіх фотаанімалітсаў будуць прадстаўлены на ўрачыстым падвядзенні вынікаў фотаконкурсу "Магія дзікай прыроды Беларусі — 2013" у Гродна. Галоўнымі падарункамі не толькі для аўтараў, але і для ўдзельнікаў імпрэзы будуць перакідныя календары на 2014 год з лепшымі працамі фотаконкурсу. Сустрэча адбудзецца у суботу 23 лістапада па адрасу Гродна, вул. Будзённага, 48А а 15.00. 

Вокладка каляндараВокладка каляндара

Арганізатарамі фотаконкурсу з'яўляюцца: праект Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ сайт "Птушкі штодня", Гродзенскае гарадское аддзяленне ГА "Таварыства беларускай школы" і выдавецкая ініцыятыва "Гарадзенская бібліятэка". 

Адбор здымкаў праходзіў на працягу 9 месяцаў наведвальнікамі сайту www.birdwatch.by у чатырох намінацыях: "Магія дзікіх птушак", "Магія дзікіх жывёл", "Магія МакраСвету" і "Магія краявідаў". У фінал прайшло 188 здымкаў, з якіх міжнароднае журы абрала лепшыя. Менавіта яны і будуць прадстаўлены ў календары. Паглядзець усе здымкі пераможцаў можна на старонцы конкурсу.

Праграма сустрэчы па падвядзенню вынікаў фотаконкурсу "Магія дзікай прыроды-2013":
15.00 – 15.05 Адкрыццё і вітальныя словы
15.05 – 15.20 Прэзентацыя "Найлепшыя здымкі-фіналісты фотаконкурсу"
15.20 – 15.35 Узнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу
15.35 – 15.55 Каманднае маляванне з завязанымі вачыма "Удода — Птушкі году-2013"
15.55 – 16.00 "Назіраем птушак разам" — запрашэнне Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) на супольныя бёрдуочарскія экскурсіі вакол Гродна
16.00 – 16.20 "Сава і мышы" і іншыя экалагічныя рухомыя гульні з птушкамі

Самыя актыўныя ўдзельнікі сутрэчы атрымаюць у падарунак календары.

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

Нужна ли наша помощь аистам?
26 лістапада 2013 года
Как можно помочь птицам
21 лістапада 2013 года
Таксама глядзіце
Конкурс "Построй квартиру для совы!"
Конкурсы і добрыя справы для вушатай савы
Зязюліны дыпломы
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!
Як беларусы вясну сустракалі
Вынікі конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася"
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!