In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Колькасць птушак, якія знахозяцца ў небяспецы, павялічваецца

Колькасць відаў птушак, якія знаходзяцца ў небяспецы, дасягнула рэкорднай вышыні. Адна з апошніх птушак, што трапіла ў спіс, — Афрыканскі белакрылы дзяргач (White-winged Flufftail (Sarothrura ayresi)). Гэта невялікі скрытны від, які жыве каля пустэльні Сахара. Знікненне вільготных лугоў, пераўтварэнні іх ў сельскагаспадарчыя землі, празмерны выпас хатняй жывёлы і хуткае знішчэнне балотнай расліннасці прывялі да такога "прагрэсу". Цяпер неабходна тэрмінова зразумець, што трэба для жыццядзейнасці віда, знайсці, адкуль ідзе небяспека, і прааналізаваць, як можна прадухіліць знікненне.

Фотаздымак: BenLascellesФотаздымак: BenLascelles

"Амаль 200 відаў птушак зараз знаходзяцца ў смяротнай небяспецы знікнення", — сказаў Леон Бенун, дырэктар BirdLife па навуцы, палітыцы і інфармацыі. "Ім пагражаюць самыя розныя небяспекі: памяншэнне арэалу, стварэнне новых сельскагаспадарчых земляў, змены ў клімаце — усё гэта сур'ёзныя пагрозы для жыцця птушак. Без вырашэння такіх праблем спіс відаў, якія могуць знікнуць, будзе расці". 

Стрынатка-дуброўнiк (Emberiza aureola) таксама стала катастрафічна выміраць, асабліва з-за бескантрольнага лову ў заснежаных абласцях Кітая і паўднёва-ўсходняй Азіі. У спіс гэтая птушка трапіла не так і даўно, пасля 2000 года. Тройчы яе выкрэслівалі, прызнавалі відам, якому небяспека не пагражае, але стрынатка-дуброўнік ўсёадно вярталася туды. 

Але ёсць і прыемныя навіны: два віды альбатросаў — птушак, якім часта пагражае небяспека, — трапілі ў спіс з меншай рызыкай знікнення. Апошнім часам іх колькасць узрасла.

"Чарнабровы і чарнаногі альбатросы цяпер аднесеныя да відаў, у якіх небяспека знікнуць невысокая", — паведаміў Эндзі Сімс, супрацоўнік BirdLife па глабальных відах. "Трэба прайсці яшчэ пэўны шлях, але прамежкавыя вынікі даюць нам вялікую надзею на паляпшэнне лёсу іншых альбатросаў".

"Пасткі ў рыбных месцах — найбольшая пагроза, і праца вядзецца па ўсім свеце па скарачэнні колькасці загінуўшых птушак. Калі праца будзе плённай і далей, то гэта дазволіць казаць пра альбатросаў, як пра віды, якім нічога ў будучыні не пагражае".

У Індыйскім акіяне на востраве Радрыгес два віды птушак — Радрыгескі фодзі (Rodrigues Fody (Foudia flavicans)) і Камышоўка радрыгеская (Rodrigues Warbler (Acrocephalus rodericanus)) таксама трапілі ў ліст відаў, небяспека над каторымі зменшылася. Аднаўленне лясных масіваў, выкліканае неабходнасцю захавання водападзелаў, прывялі да аднаўлення колькасці гэтых відаў. Таксама дапамагла і адсутнасць катастрафічных цыклонаў у апошнія гады. І хаця моцнае аднаўленне лясоў уключала ў сябе і экзатычныя дрэвы, натуральныя расліны для гэтай мясцовасці таксама сталі расці і павялічвацца ў плошчы. Гэтыя лясы агароджаныя ад грызуноў і жывёлаў, якія грызуць дрэвы, з-за іх, дарэчы, давялося прыбраць некаторыя экзатычныя дрэвы і пасадзіць там мясцовыя. 

"Сёлета Чырвоная кніга — мяшанка паміж добрымі і кепскімі навінамі. Чарговы раз можна пераканацца, што праца з многімі краінамі па ўсёй Зямлі прыносіць карысць для захавання жывёлаў і прыклады па прадухіленню знікнення. Гэтыя намаганні ў будучым трэба яшчэ больш пашырыць," – заключыў Бенун.

Крыніца: BirdLife International

Таксама глядзіце
Редкие птицы вдоль дорог столицы
Сизоворонку «повысили», яды запретили
- Мама, смотри, пискля! — Доченька, это пищуха!
Лютка, а лютка... Или Возможно ли сохранить стрекоз в Малорите?
Новый рекорд по кобчикам: над Малоритой — 120 птиц!
Биосферный резерват «Западное Полесье»: итоги полевых исследований редких видов флоры и фауны
Брест перегоняет многие заказники по количеству редких видов животных и растений!
Утка с утятами поселилась в фонтане в центре Минска
ЛЭП — жизнь или смерть
89 видов птиц и одна редкая стрекоза