In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Наўздагон беларускім зязюлям!

За мінулы тыдзень ад усіх чатырох беларускіх зязюль стала ішлі сігналы перадатчыкаў. Па апошніх дадзеных яны застаюцца ў тых жа краінах і правінцыях, што і раней: Філ і Віктар у Анголе, ў правінцыях Намібэ і Куненэ адпаведна, Павел у ПАР, правінцыя Лімпапо, а Юлія ў правінцыі Газа, Мазамбік. Ніхто з птушак не робіць значных пералетаў.

Філ і Віктар не адзінокія ў Анголе, зараз у гэтай краіне знаходзяцца яшчэ тры зязюлі з перадатчыкамі, але яны трымаюцца на поўначы краіны, больш чым у шасцістах кіламетрах ад нашых птушак. Адзіная нямецкая зязюля Kukci, якая заляцела так далека на поўдзень, зараз трымаецца ў правінцыі Паўночная Кванза. Самая паўднёвая з брытанскіх птушак – Skinner – знаходзіцца ўсяго ў 150 км ад свайго нямецкага сабрата, ў правінцыі Бенго. Яшчэ адна брытанская птушка Chris знаходзіцца ля паўночнай мяжы Анголы ў правінцыі Уіжэ.

Chris зараз трымаецца ў пойме ракі Нзадзі на самай поўначы Анголы. Фота з panoramio.comChris зараз трымаецца ў пойме ракі Нзадзі на самай поўначы Анголы. Фота з panoramio.com

Найбольшая колькасць зязюль з перадатчыкамі зараз знаходзіца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга – ажно 10 птушак: шэсць нямецкіх і чатыры з Велікабрытаніі. Амаль усе яны трымаюцца ў вечназяленых экватарыяльны лясах басейна ракі Конга. Зараз тут штодзень ідуць моцныя дажджы з навальніцамі, і тэмпература трымаецца каля 32 оС. Такое надвор'е трымаецца з лістапада па студзень, таму імаверна, што птушкі тут прабудуць да пачатку наступнага года.

Агульная мапа знаходжання ўсіх зязюль, якія ўдзельнічаюць ў праекцеАгульная мапа знаходжання ўсіх зязюль, якія ўдзельнічаюць ў праекце

Таксама ў шыротах экватара трымаюцца іншыя брытанскія зязюлі: тры птушкі зараз у Конга, а дзве – у Габоне. Яшчэ адна птушка знаходзіцца ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, паўноночней за астатніх. 

"Кожная птушка, якую мы адзначылі перадатчыкам, здзіўляе нас! Мы атрымліваем дэталёвую інфармаыю пра тое, як праходзіць міграцыя птушак, як яны выбіраюць прыпынкі, што здараецца, калі на месцы, дзе спынілася птушка, дрэнныя ўмовы (тады яны вяртаюцца на месца апошняй стаянкі). Напрыклад, сёлетняя вясна ў Англіі была халоднай. Адна з птушак вярнулася дадому ў свой звычайны час, але тут было так халодна, што на наступны пасля вяртання дзень яна вырашыла паляцець на 2-3 тыдні ў Францыю — перечакаць, пакуль на радзіму прыйдзе цяпло. Большасць інфармацыі насамрэч дапамагае нам зразумець, дзе ёсць праблемы, і як мы можам дапамагчы захаванню зязюль", — падзяліўся сваім меркаваннем пра ход міграцыі брытанскі даследчык Філ Аткінсан, адзін з каардынатараўпраекта.

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов