In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Афрыцы без пераменаў

Ад нашых зязюль стала ідуць сігналы: па дадзеных за мінулыя два тыдні птушкі застаюцца ў тых жа мясцінах, што і раней. Мяккае надвор'е, якое ўсталявалася ў гэтым рэгіёне, таму спрыяе. Штодзённая тэмпература ў Анголе і Мазамбіку не перавышае 29 оС. Штодзень ідуць дажджы, пераважна ў Анголе, у ПАР і Мазамбіку ападкі неістотныя. 

Далей за ўсіх за гэты час адляцела зязюля Юлія, праўда, ўсяго на 20 км. Яна перасекла вадасховішча Масінгер і зараз знаходзіцца на яго супрацьлеглым беразе. Па-ранейшаму птушка застаецца ў правінцыі Мазамбіка — Газа. Хоць Юлія і праляцела ўсяго некалькі кіламетраў, але яна пакінула тэрыторыю нацыянальнага парка Лімпапо, ў якім знаходзілася ўвесь час да гэтага.

Зязюля Юлія трымаецца каля вадасховішча Масінгер у правінцыі Газа (Мазамбік). Фота з panoramio.comЗязюля Юлія трымаецца каля вадасховішча Масінгер у правінцыі Газа (Мазамбік). Фота з panoramio.com

Недалёка ад Юліі ў правінцыі Лімпапо ў ПАР трымаецца наша другая зязюля — Павел. Ужо больш за месяц птушка застаецца на тэрыторыі заказніка Салеці і наўрад ці куды паляціць адсюль у бліжэйшы час.

Больш чым ў 2000 км ад Паўла і Юліі, амаль на самым ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Анголе, трымаецца зязюля па мянушцы Філ. Птушка здзейсніла шэраг кароткіх пералётаў, але па-ранейшаму застаецца ў ваколіцах невялічкага населенага пункта Camucuio ў правінцыі Намібэ. А ў суседняй правінцыі Кунэнэ знаходзіцца яшчэ адна наша птушка -  зязюля Віктар. Падобна Філу, птушка здзейсніла шэраг пералётаў, але застаецца ў той жа мясцовасці, што і раней.

Застануцца беларускія зязюлі на адных і тых жа месцах ці яны будуць здзейсняць пералёты па Паўднёвай Афрыцы, даведайцеся разам з намі.

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов