In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У краіне сланоў і жырафаў

Беларускія зязюлі сустрэлі новы 2014 год, птушкай якога была абрана якраз звычайная зязюля, у Афрыцы, а дакладней, у паўднёвай яе частцы. Зыходзячы з сігналаў ад чатырох спадарожнікавых перадатчыкаў, можна меркаваць, што частка беларускіх зязюль зараз знаходзіцца паміж 8 і 23 паралелямі паўднёвага паўшар'я. Імаверна, тут яны правядуць большую частку зімы, перад тым як вярнуцца на Беларусь.

Нечакана, у самым пачатку 2014 года, зязюля па мянушцы Павел выправілася ў вандроўку. За некалькі дзён птушка праляцела больш за 800 км, перасекла амаль усю Батсвану і зараз знаходзіцца на поўначы гэтай краіны, у Паўночна-Заходняй акрузе. Апошнія сігналы зафіксавалі Паўла ў Нацыянальным парку Чобе, у цэнтральнай яго частцы. Дадзеная прыродаахоўная тэрыторыя характарызуецца адной з найвялікшых канцэнтрацый дзікіх жывёл у свеце, і знакамітая сваімі сланамі, якіх тут налічваецца каля 50 000.

Звычайны прадстаўнік жывёльнага свету Чобе. Фота з panoramio.comЗвычайны прадстаўнік жывёльнага свету Чобе. Фота з panoramio.com

Нярэдка тут можна сустрэць львоў. Фота з panoramio.comНярэдка тут можна сустрэць львоў. Фота з panoramio.com

У Чобе знаходзіцца самая вялікая папуляцыя сланоў. Фота snorth ўзята з panoramio.comУ Чобе знаходзіцца самая вялікая папуляцыя сланоў. Фота snorth ўзята з panoramio.com

Птушыны свет тут таксама даволі разнастайны: акрамя звычайнай зязюлі тут можна пабачыць больш за 400 відаў птушак. Мясцовасць узгорыстая, пераважваюць хмызнякі і травы. Дзённая тэмпература паветра вагаецца каля 23-28 оС; у параўнанні з ПАР, дзе Павел быў яшчэ колькі дзён таму, тут трошкі цяплей і меншая колькасць ападкаў. Магчыма, гэта проста прамежкавая кропка, якую зафіксаваў перадатчык, і Павел працягне сваю вандроўку ў паўночна-заходнім накірунку.

Яшчэ адна птушка на пачатку года рушыла ў тым жа напрамку. Зязюля Юлія, праляцеўшы больш за 400 км, апынулася ў самым цэнтры Зімбабвэ, ў правінцыі Мідлэндс. Зыходзячы з таго, што Юлія, падобна Паўлу, амаль адначасова рушыла на паўночны захад, можна меркаваць, што адной з прычын гэтаму стала пагаршэнне ўмоваў надвор'я ў мясцовасці, дзе яны трымаліся разам.

У сваю чаргу, яшчэ дзве нашы зязюлі, Віктар і Філ, застаюцца ў тых жа мясцінах у Анголе, што і раней. Праўда, часам яны здзяйсняюць невялікія вандроўкі ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Дзённая тэмпература тут не перавышае 25 оС, колькасць ападкаў на гэтым тыдні будзе невялікай.

Накіраванасць пералёту Паўла і Юліі на поўнач можа быць адзнакай пачатку зваротнай міграцыі нашых зязюль да Беларусі. Так гэта ці не, мы даведаемся ў бліжэйшыя месяцы, сачыце за беларускімі зязюлямі разам з намі.

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддязення АПБ і каардынатар праграммы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов