In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Увага! Вялікія выбары — 2014

У студзені 2014 года сканчаецца тэрмін паўнамоцтваў шэрагу выбарных пасадаў АПБ: Старшыні АПБ (А.Я.Вінчэўскі), пяці сябраў Цэнтральнага Савету (В.В.Грычык, В.С.Гуменны, У.В.Іваноўскі, М.Я.Нікіфараў, Н.І.Парэчына), а таксама ўсіх сябраў Рэвізійнай камісіі.

Выбары будуць праходзіць 25 студзеня на З’ездзе АПБ. Прымаць удзел у галасаванні маюць права ўсе сябры АПБ, якія дасягнулі ўзроста 16 гадоў і заплацілі сяброўскі ўзнос за 2013 ці 2014 год.

Згодна са Статутам АПБ, кандыдаты на выбарныя пасады (толькі старэй за 18 гадоў) могуць вылучацца Цэнтральным Саветам і сябрамі АПБ.

Намінацыі на вакансіі ад сябраў АПБ ажыццяўляюцца шляхам падачы заявы на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ старэй за 16 гадоў. Разам з подпісам  кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. Для падрыхтоўкі бюлетэняў для галасавання заявы павінны паступіць у Сакратарыят АПБ да 22 студзеня 2014 года (серада) на электронны ([email protected]) ці паштовы адрас (220114, г.Мінск, вул.Парніковая 11, пак.4).

На пасяджэнні Цэнтральнага Савета былі прапанаваны наступныя кандыдаты на вакантныя пасады:

  • на пасаду Старшыні АПБ: А.Я.Вінчэўскі.
  • на пасады сябраў Цэнтральнага Савету: В.В.Грычык (Мінск), В.С.Гуменны (Гродна), У.В.Іваноўскі (Віцебск), Г.А.Захарава (Віцебск), І.Р.Клявец (Смаргонь), М.М.Каласкоў (Мінск), Л.А.Мартынава (Мінск).
  • на пасады сябраў Рэвізійнай камісіі: Н.І.Парэчына (п.Гатава), А.А.Храмогін (Гродна), П.У.Пінчук (Бараўляны).

Склад выбарных органаў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны":

  Прозвішча Імя Імя па-бацьку Дата выбрання Год перавыбрання Тэрмін / з магчымых
Старшыня АПБ
1. Вінчэўскі Аляксандр Яўгеньевіч 29.01.2011 2014 1/2
Цэнтральны савет АПБ
1. Грычык Васілій Вітальевіч 29.01.2011 2014 1/3
2. Гуменны Віталь Станіслававіч 29.01.2011 2014 1/3
3. Іваноўскі Уладзімір Валянцінавіч 29.01.2011 2014 1/3
4. Кальчанка Алег Iванавiч 28.01.2012 2015 1/3
5. Нікіфараў Міхаіл Яўхімавіч 29.01.2011 2014 3/3
6. Парэчына Наталля Іванаўна 29.01.2011 2014 2/3
7. Самусенка Ірына Эдуардаўна 28.01.2012 2015 1/3
8. вакантна          
Рэвізійная камісія АПБ
1. вакантна          
2. Міндлін Генадзь Аркадзевіч 29.01.2011 2014 1/3
3. вакантна          

Вытрымкі са Статута АПБ:
4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сяброў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сяброў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.

Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС і РК можна ў Статуце АПБ.

Таксама глядзіце
"Ахова птушак" — гэта не толькі птушкі, і не толькі ахова"
Грач, щегол и? Кто — третий кандидат на птицу 2018 года?
Птицы, волки, люди: как прошел XIX Съезд АПБ?
Запрашаем у Савет АПБ!
Василий Гричик — новый председатель АПБ
"Лічбы і факты" АПБ 2014
18-ы ўжо! 24 студзеня — XVIII з'езд АПБ!
Какой будет АПБ в 2015-2018?
А ты — ў Савеце АПБ?
Адбыўся XVII З'езд АПБ