In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Лепшая кармушка — гэта поўная кармушка

1786. Ці кажа вам што-небудзь гэта лічба? Менавіта столькі чалавек прынялі удзел у мінулай акцыі "Птушкі на кармушцы". Ці будзе больш у гэтым годзе? Запрашаем паўдзельнічаць 18 і 19 студзеня у акцыі "Птушкі на кармушцы 2014"!

Часцей за ўсё бачылі вялікую сініцу, палявога і дамовага вераб’ёў. Таксама назіралі зелянушак, гілёў і шызых галубоў. А вось малінавак заўважылі толькі двойчы. Менавіта такія назіранні ў мінулым годзе былі на акцыі "Птушкі на кармушцы". Цікава, што будзе сёлета?

А вось некаторыя ўжо паспелі і кармушкі павесіць, і за птушкамі паназіраць. Святлана Нямковіч, эколаг ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа", распавяла пра мясцовую акцыю, якая праходзіла сярод школьнікаў.

"Напярэдадні навагодніх свят у сярэдняй школе аграгарадка Гацук школьнікі 1-4 класаў удзельнічалі ў акцыі "З пачастункамі да птушак". На прышкольнай тэрыторыі развесілі кармушкі. Чым жа паласаваць пярнатых? Сініцы злятаюцца на сала (несалёнае), вераб’і любяць белы хлеб і семкі, дзяцел і сойка — арэхі, а амялушкі не супраць паласавацца ягадамі каліны. Самая лепшая кармушка — гэта поўная кармушка. Такую выснову зрабілі юныя аматары прыроды. Таму сярод школьнікаў праводзіцца конкурс на лепшы фотаздымак "Птушкі на кармушцы". Каб зрабіць цікавы фотаздымак, арнітолагу неабходна не толькі падкарміць птушак (і гэта рабіць пастаянна), але і навучыцца чакаць.

Акрамя распаўсюджаных у нас дамавых і палявых вераб’ёў, сініц, шэрых варон, сарок, дзятлаў, амялушак і соек школьнікі на лузе, непадалёку ад жылых дамоў, сустрэлі жаўрука-смяцюха (жаворонок хохлатый). Гэта птушка занесена ў трэцяе выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Таму раённая арніталагічная акцыя "Зімовыя ўлікі птушак" сярод школьнікаў набывае сваю папулярнасць.

Назірайце за птушкамі і вы знойдзіце для сябе нешта цікавае і прыгожае ў свеце прыроды".

Паліна Федарава, каардынатар акцыі "Птушкі на кармушцы"

Таксама глядзіце
Зёрнышки добра
10 000 птиц и малиновка
Народная наука, или как правильно подсчитать птиц на своей кормушке?
Сезон кормушек!
Подкармливаем птиц вместе 14-15 января и всю зиму!
"Птушкі ля кармушкі-2016": налічылі амаль 10 000 птушак!
16-17 студзеня — акцыя "Птушкі ля кармушкі"!
16 мая «Зробiм» Беларусь чистой!
Как АПБ птиц поздравляла
Весна 2015 с АПБ!