In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пачынаецца набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя С.Абрамчука (1984-2010)

Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).

На працягу двух мінулых гадоў праграмы на конкурс было даслана 8 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны і Мінска. Тэматыка прапанаваных даследванняў была даволі разнастайнай і датычыла фауністыкі, рыбгасаў і асобных відаў, даследвання патэнцыйных ТВП і міграцыі птушак. Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя два гады бюджэт Праграмы склаў больш за 1300 USD, а за ўвесь час яе існавання было падтрымана пяць заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграммы, у 2013 годзе ўпершыню ў Беларусі 50 птушанят белага бусла былі акальцаваны каляровымі кольцамі, а таксама з’явілася новая ТВП – "Палеская даліна ракі Буг".

У мінулыя два гады праграмму падтрымалі ахвяраваннямі наступныя асобы: Юрый Бакур, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Руслан Шайкін. Шчыра дзякуем усім пазначаным асобам ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграмы.

Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку і накіраваць яе на адрас Сакратарыята праграмы ([email protected]). Апошні тэрмін падачы заявак — 15 лютага 2014 года. Вынікі адбору будуць агучаны на старонках сайтаў www.birdwatch.by і  www.ptushki.org.

Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі, у рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў.

Праграма дае магчымасць забяспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

Прыняць удзел можа кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі. Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях. Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы. Падрабязныя правілы можна спампаваць тут.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце ([email protected]) альбо па тэлефонах: +37597253216, +375297929924.

Андрэй Абрамчук,
Брэсцкае абласное аддзяленне
ГА "АПБ"

Таксама глядзіце
Конкурс "Построй квартиру для совы!"
Конкурсы і добрыя справы для вушатай савы
Зязюліны дыпломы
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!
Як беларусы вясну сустракалі
Вынікі конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася"
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!