In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Адбыўся XVII З'езд АПБ

Удзельнікі З'езда слухалі цікавыя даклады, глядзелі фільм, галасавалі за Старшыню арганізацыі, сябраў Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі, рабілі прыгожых птушак з воўны, выразалі сабе ці знаёмым флікеры, выбралі птушку 2015 года і шмат іншага. 

Рэгістрацыя ўдзельнікаўРэгістрацыя ўдзельнікаў

З мерапрыемства было адпраўлена больш за 120 паштовак. Спадзяемся, што вашым родным і сябрам будзе прыемна іх атрымаць.

Традыцыйная пошта АПБТрадыцыйная пошта АПБ

Дзеці і дарослыя з задавальненнем рабілі птушак з воўны.

На мерапрыемства прыйшлі звыш 150 чалавек! Гэта значна больш, чым у мінулым годзе. Амаль усе месцы ў залі былі занятыя.

Адкрыў XVII З'езд грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксанр Вінчэўскі з расповедам пра новія падзеі ў BirdLife International.

Аляксандр ВінчэўскіАляксандр Вінчэўскі

З дапамой спеціяльных бюлетэняў удзельнікі выбіралі Старшыню, сябраў Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі, а таксама Птушку 2015 года. 

Урна для галасаванняУрна для галасавання

Якая птушка стане сімвалам 2015 года, даведаемся толькі ў жніўні. А вось новыя сябры Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі вядомыя ўжо зараз. ЦС: Грычык В.В., Шайкін Р.В., Абрамчук А.В., Табуноў Д.Р., Пракапчук В.В., Лабанаў Я.А. РК: Парэчына Н.І., Пінчук П.У., Храмогін А.А. Большасць выбаршчыкаў прагаласавала "за" кандыдатуру Аляксандра Вінчэўскага на пасаду Старшыні АПБ.

Некаторыя кандыдатыНекаторыя кандыдаты

Усе жадаючыя маглі запісацца на экскурсію ў аранжарэю, дзе экскурсавод распавяла пра цікавыя расліны экалагічнага цэнтру.

Экскурсія ў аранжарэіЭкскурсія ў аранжарэі

Па традыцыі на З'ездзе АПБ былі прадстаўлены і ўзнагароджаны пераможцы конкурсаў і акцый. Так, лепшым сябрам 2013 года стаў Андрэй Марозаў, які прыцягнуў у арганізацыю больш за 70 чалавек.

Аляксандр Вінчэўскі віншуе Андрэя МарозаваАляксандр Вінчэўскі віншуе Андрэя Марозава

Лепшым аддзяленнем трэці раз запар стала Брэсцкае. 

Брэсцкае абласное аддзяленне АПББрэсцкае абласное аддзяленне АПБ

Таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў Birdrace2013. Яны атрымалі медалі і дыпломы.

Агульнае фота ўдзельнікаў і пераможцаў Birdrace2013Агульнае фота ўдзельнікаў і пераможцаў Birdrace2013

Пасля ўзнагароджання ўдзельнікі слухалі даклады пра зязюлю, вяртлявую чаротаўку, вынікі кампаніі па захаванні балот і новыя падыходы да аховы прыроды Беларусі.

Уладзімір Малашэвіч, Канстанцін Чыкалаў, Сямён ЛевыУладзімір Малашэвіч, Канстанцін Чыкалаў, Сямён Левы

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі прынялі Рэзалюцыю па працы З'езда і важных прыродаахоўных пытаннях. Вы можаце спампаваць яе  тэкст.

Агульнае фотаАгульнае фота

Шчыра дзякуем усім валанцёрам, якія дапамаглі правесці XVII З'езд АПБ. Гэта Ірына Бірына-Паўлава, Вікторыя Грудзінская, Юлія Калодкіна, Анастасія Кузьмянкова, Яўгенія Лучык, Ларыса Мартынава, Уладзіслаў Раманенка, Івета Саўчык, Карына Салавей, Кацярына Ціхно.

Больш фотаздымкаў можна знайсці тут і тут.

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Таксама глядзіце
"Ахова птушак" — гэта не толькі птушкі, і не толькі ахова"
Грач, щегол и? Кто — третий кандидат на птицу 2018 года?
Птицы, волки, люди: как прошел XIX Съезд АПБ?
Запрашаем у Савет АПБ!
Василий Гричик — новый председатель АПБ
"Лічбы і факты" АПБ 2014
18-ы ўжо! 24 студзеня — XVIII з'езд АПБ!
Какой будет АПБ в 2015-2018?
А ты — ў Савеце АПБ?
Съезд АПБ состоится в эту субботу!