In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак — 2014

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у штогадовай акцыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" - "Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак 2014". Звычайна акцыя ладзіцца цягам студзеня, але ў гэтым годзе з-за цёплага надвор’я ў пачатку года ўсе вадаёмы не мелі льда і праводзіць улікі не было сэнсу. Таму зараз, калі засталося мала незамёрзлых вадаёмаў і птушкі згрупаваныя на іх, самы час правесці ўлікі.

Качкі-крыжанкі. Фота А.СкіданКачкі-крыжанкі. Фота А.Скідан

"Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак 2014" працягнуцца да 17 лютага. Атрыманыя дадзеныя вы можаце дасылаць да 20 лютага. Але калі ў вас ёсць інфармацыя пра назіранні за вадаплаваючымі птушкамі за апошнія два тыдні — таксама дашліце яе.

Каб прыняць удзел у акцыі, вам неабходна:

1. Абраць найбольш зручную для вас дату ў тэрмін з 17 студзеня па 17 лютага.
2. Абраць месца, дзе ёсць вадаёмы з адкрытай вадой.
3. Падрыхтаваць блакнот і ручку, вельмі добра, калі ў вас ёсць бінокль ці вызначальнік птушак.
4. Падчас улікаў падлічыць колькасць птушак, вызначыць іх від, таксама запісаць тых, каго вы не змаглі вызначыць.
5. Паведаміць нам аб выніках сваіх назіранняў наступным чынам:

Фота Г.ТрафімчукФота Г.Трафімчук

Ваш удзел у акцыі дае магчымасць выявіць цікавыя факты зімоўкі розных відаў птушак. Сярод назіральнікаў будуць разыграныя значкі з выявамі вадаплаваючых птушак.

Паліна Федарава, Сямён Левы

Уже есть 50! Когда будет 100?
1 лютага 2014 года
Памятные монеты "Удод"
29 студзеня 2014 года
Таксама глядзіце
Где утки зимовали?
Где утки зимуют
28 тысяч крякв и 1 мандаринка
С 15 января по 15 февраля — зимние учеты водоплавающих птиц
Подведены итоги зимних учетов водоплавающих птиц
Зімовыя назіранні за птушкамі — 2014
Птушкі на кармушцы ў 2013 годзе
Зимние учеты водоплавающих птиц — 2013
Зимние учеты птиц
На кормушке