In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У чаканні вясны

Пасля амаль сінхроннага пералёту на поўнач беларускія зязюлі не спяшаюцца працягваць сваю вандроўку далей. Ужо некалькі дзён яны трымаюцца на тых жа самых месцах, толькі здзяйсняюць невялікія пералёты. Па-ранейшаму, Павел і Віктар знаходзяцца ў Анголе, а Юлія трымаецца ў Замбіі.

Хоць да радасці ўсіх Віктар і аб'явіўся пасля працяглага маўчання, стала дасылаць сігналы спадарожнікам ён, напэўна, не збіраецца. Пасля апошняй перадачы, якая адбылася 7 лютага, ужо больш за тыдзень мы не маем ад яго ніякіх звестак, хоць перадатчык за гэты час павінен быў даслаць ужо тры сігналы. Апошнія звесткі сведчаць, што птушка знаходзіцца ў даліне невялікай ракі ў правінцыі Уіжэ. Спадарожнікавыя здымкі гэтай мясцовасці могуць нам падказаць, чаму зноў ад Віктара няма сігналаў. Расліннасць у даліне ракі даволі шчыльная, і калі птушка ўвесь час трымаецца ў кроне дрэваў, то з-за недахопу святла сонечная батарэя перадатчыка не можа поўнасцю перазарадзіцца і даслаць новыя сігналы. Будзем спадзявацца, што мы даведаемся дзе Віктар знаходзіцца, як толькі птушка "выйдзе на белы свет".

Віктар трымаецца ў густых лясах у даліне невялікай ракі (правінцыя Уіжэ, Ангола).Віктар трымаецца ў густых лясах у даліне невялікай ракі (правінцыя Уіжэ, Ангола).

Ад зязюлі Паўла таксама ўжо пяты дзень няма ніякіх сігналаў. Будзем спадзявацца, што гэта часовая недарэчнасць. Апошняя кропка, дзе быў адзначаны, — недалёка ад невялікага населенага пункта Лукапа ў правінцыі Паўночная Лунда. Птушка трымаецца недалёка ад ракі Luachimo. На поўначы Анголы, дзе трымаюцца зараз Павел і Віктар, зараз даволі камфортнае надвор'е, тэмпература трымаецца каля 28 оС і амаль штодзень ідуць кароткачасовыя дажджы.

Даліна ракі Luachimo, ў якой зараз трымаецца зязюля па мянушцы Павел (правінцыя Паўночная Лунда, Ангола). Фота з panoramio.comДаліна ракі Luachimo, ў якой зараз трымаецца зязюля па мянушцы Павел (правінцыя Паўночная Лунда, Ангола). Фота з panoramio.com

У адрозненні ад ангольскіх зязюль, сігналы ад Юлі ідуць стала, і мы ведаем, дзе зараз птушка знаходзіцца. Апошні раз яна была адзначана ў Паўночна-Заходняй правінцыі Замбіі. Птушка трымаецца непадалёку ад ракі Замбезі ў некалькі кіламетрах ад аднайменнага населенага пункту.

На Беларусі ўжо адчуваецца подых вясны, і нашы зязюлі пачынаюць патроху рыхтавацца да вяртання на Радзіму. Сачыце разам з намі, як яны будуць ляцець у Беларусь.

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і каардынатар праграмы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі

Птушыны мегаполіс
16 лютага 2014 года
Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов