In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на канферэнцыю!

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае сяброў АПБ з Гарадзеншчыны на сваю штогадовую канферэнцыю "Птушкі штодня", якая сёлета адбудзецца ў суботу 1 сакавіка ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна па адрасе: праспект Янкі Купалы, 82. Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны.

Праграма канферэнцыі:

1 сакавіка, субота
9.00-10.00      Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі
10.00-10.10    Адкрыццё канферэнцыі. Прывітальныя словы
10.10-10.20    Сайт "Птушкі штодня" – 5 год разам з Вамі! — Дзьмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна).
10.20-10.45    Ахова і вывучэнне дубальта на Падляшшы. — Tomasz Kulakowski, Jarek Stepaniuk, Michal Korniluk (PTOP, Польшча).
10.45-11.10     Развіццё экатурызму  ў заказніку "Ельня" (Віцебская вобласць) — інавацыі ў Беларусі. – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
11.10-11.35     Праект АПБ па захаванню рэдкіх відаў рыб на Гарадзеншчыне – к.б.н. Мікалай Чэркас (АПБ, Брэст)
11.35-12.00    Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
12.00-12.25    Рыхтуемся да нацыянальнага ўліку белага бусла ў 2014 годзе! –  к.б.н. Ірына Самусенка (Беларускі цэнтр кальцавання птушак, НПЦ па біярэсурсам НАН РБ, Мінск).
12.25-12.40    Вынікі дзейнасці аддзялення ў 2013 годзе. – Дырэктар аддзялення.
12.40-12.50    Справаздача Рэвізійнай камісіі за 2013 год.
12.50-13.00    План дзейнасці аддзялення на 2014 год.  – Старшыня аддзялення.
13.00-13.10    Відэаконкурс па вызначэнні птушак для дарослых.
13.10-13.30    Цікавыя рэгістрацыі птушак на Гарадзеншчыне ў 2013 годзе. – Сяргей Саковіч (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)
13.30-13.55    "Сокал над горадам" — фільм к.б.н. Ігара Бышнёва (Домжарыцы).
13.55-14.00    Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі
14.00-15.00    Перапынак на бясплатны абед. Кулінарыя гімназіі.
15.00-15.25    Узнагароджанне пераможцаў відэаконкурсу, абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2013 года, іншых конкурсаў і кампаній АПБ.
15.25-15.40    Слайд-шоў "Польскія птушкі ў аб'ектыве пачынаючага фатографа" — Hanna Pomorska (ОTOP, Польшча).
15.40-16.00    Птушка 2014 года, альбо што аб’ядноўвае Беларусь і Анголу. – Яўген Сліж (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)
16.00-16.15    Каманднае маляванне Птушкі 2014 года – зязюлі з завязанымі вачыма.
16.15-16.40    "Святое балота" — фільм Віталя Гуменнага (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна).
16.40-17.00   Закрыццё канферэнцыі
19.00   Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі. Кошт удзелу – 50 000 руб.

2 сакавіка, нядзеля
Семінар "Разам мы можам  больш", прысвечаны выяўленню патрэбаў і чаканняў прадстаўнікоў мэтавых груп ад дзейнасці Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ
10.00-17.00     Актавая зала гмназіі, з перапынкам на абед  і кава-брэйкі ў кулінарыі.

Падрабязная праграма будзе даслана  запрошаным удзельнікам. Іх расходы на праезд, пражыванне і харчаванне ў суботу і нядзелю аплочваюць арганізатары.

Кантакты з аргкамітэтам:
+375 29 2800738 (МТС), [email protected]
Яўген Сліж +375 25 9191747 (Life), [email protected]
Андрэй Храмогін +375 29 6383282 (Velcom), [email protected]
Дзьмітры Вінчэўскі +375 33 6887589 (МТС), [email protected]

Падчас канферэнцыі будзе працаваць выстава лепшых дзіцячых малюнкаў "Удод — Птушка 2013 года" і выстава друкаванай прадукцыі, звязанай з птушкамі і іх вывучэннем. Можна будзе аплаціць сяброўскія складкі за 2014 год ці далучыцца да сябраў АПБ.

Калі ў Вас ёсць магчымасць і жаданне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!

Канферэнцыя і семінар адбудзецца  ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна адрас: праспект Янкі Купалы, 82.

Ад прыпынку "Гасцініца Турыст" і "Румлёва" да гімназіі №1 можна дабрацца пешшу за пяць хвілін у адпаведнасці са схемай. Да прыпынку "Румлёва" можна дабрацца з аўтавакзала і чыгуначнага вакзала на аўтобусах №2, №16, а таксама на тралейбусе №6 (толькі з аўтавакзала). Да прыпынку "Гасцініца Турыст" можна дабрацца з аўтавакзала на аўтобусе №1, з Савецкай плошчы на тралейбусе №9, ад Філармоніі на тралейбусах №8,12,9. Да гэтых прыпынкаў можна дабрацца на маршрутным таксі (кошт 6000 руб.).

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

Таксама глядзіце
Новое "гнездо" АПБ в Гомеле и кандидаты на птицу города
"Гнездо" АПБ в Чаусах
19 мая — конференция Минского отделения АПБ!
Шумилинскому отделению АПБ — 10 лет!
19 декабря — конференции в Бресте!
Клубам «Крылатый дозор» Слуцкого района — 10 лет!
Да канферэнцыі "Птушкі штодня" — 6 дзён!
Спланаваць, правесці, ацаніць, ці Як старшыні аддзяленняў ідэальны рэцэпт акцый шукалі
В Бресте — первая в городе экотропа!
Новый рекорд по кобчикам: над Малоритой — 120 птиц!