In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Птушкі штодня" — 5 год разам з вамі

Сёлета сайт "Птушкі штодня" Birdwatch.by адзначае свой першы юбілей – пяць гадоў таму, 15 лютага 2009 г. на ім з’явіўся першы матэрыял. З таго часу навін і абвестак, звязаных з вывучэннем, аховай і назіраннямі за птушкамі з’явілася ажно 133 старонкі (па 10 на кожнай). Карыстальнікамі размешчана амаль 4000 фотаздымкаў, сотні відэа і апісанняў назіранняў за птушкамі з Беларусі і амаль усяго свету. Пад усімі гэтымі матэрыяламі пакінута больш за 21 тысячу каментароў.

Мапа размеркавання наведвальнікаў сайта Birdwatch.byМапа размеркавання наведвальнікаў сайта Birdwatch.by

Усяго за пяць гадоў дзейнасці сайта яго наведалі больш за 165 тысяч чалавек са 162 краін. Прыемна (і лагічна), што з Беларусі была найбольшая колькасць наведванняў. Большасць заходаў звязана з арганізацыяй на сайце анлайн трансляцыі з гнязда сокалаў-пустальг у Брэсце. Пры гэтым максімальная колькасць прыходзілася на травень 2010 года (каля 38 тыс наведванняў за месяц), Птушкай года ў якім якраз і была пустальга. А ў гэтым годзе на сайце пройдзе ўжо пяты запар сезон анлайн назіранняў з гнёздаў сокалаў у Гродна і Брэсце.

Усталёўка камеры на гняздо сокалаў-пустэльг у Гродна ў 2010 годзе. Фота Л.ШчагловаУсталёўка камеры на гняздо сокалаў-пустэльг у Гродна ў 2010 годзе. Фота Л.Шчаглова

Таму далучайцеся! Птушкі штодня чакаюць вас офлайн і анлайн!

Паводле www.birdwatch.by

Падрыхтаваў Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

Таксама глядзіце
Новое "гнездо" АПБ в Гомеле и кандидаты на птицу города
"Гнездо" АПБ в Чаусах
19 мая — конференция Минского отделения АПБ!
Шумилинскому отделению АПБ — 10 лет!
19 декабря — конференции в Бресте!
Клубам «Крылатый дозор» Слуцкого района — 10 лет!
Да канферэнцыі "Птушкі штодня" — 6 дзён!
Спланаваць, правесці, ацаніць, ці Як старшыні аддзяленняў ідэальны рэцэпт акцый шукалі
В Бресте — первая в городе экотропа!
Новый рекорд по кобчикам: над Малоритой — 120 птиц!