In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
АПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе "Юны арнітолаг"

Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў.

Як удзельнічаць?

1. Зайсці на сайт , зарэгістравацца на ім.
2. Цягам года назіраць за птушкамі, свае назіранні заносіць у базу сайта
3. Даслаць свае імя, прозвішча, узрост, адрас і тэлефон для сувязі на электронную скрыню [email protected], у тэме ліста пазначыць "Юны арнітолаг". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць гэта да 25 снежня 2014 года.

Увага! Імя і прозвішча павінны адпавядаць зарэгістраваным на сайце florafauna.by

Вынікі

Дадаваць новыя назіранні можна цягам года. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць улічвацца колькасць назіранняў ад кожнага ўдзельніка і колькасць адзначаных відаў. Вынікі падводзіць сакратарыят АПБ да 15 студзеня 2015.

Узнагароды

Пераможцы атрымаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца на чарговым з’ездзе АПБ у студзені 2015 года.

Змяшчай свае назіранні на сайце florafauna.by  і ўдзельнічай у конкурсе "Юны арнітолаг"!

Па ўсіх пытаннях, што звязаны з конкурсам, пішыце на электронную скрыню [email protected]

Паліна Федарава, каардынатар адукацыйных праграм АПБ

Таксама глядзіце
Конкурс "Построй квартиру для совы!"
Конкурсы і добрыя справы для вушатай савы
Зязюліны дыпломы
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!
Як беларусы вясну сустракалі
Вынікі конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася"
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!