In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пачалася кампанія "Жывая вясна"

Прыйшла каляндарная вясна, усе болей адчуваецца яе пяшчотнае дыханне, а гэта значыць, што зусім хутка ў ясным блакітным небе мы заўважым пералетных птушак, якія прынясуць на сваіх крылах сапраўдную  "Жывую вясну"!

1 сакавіка мы пачынаем новы сезон "Жывая вясна-2014" — вясновай кампаніі па назіранню за 5-ю відамі птушак, што вяртаюцца ў краіну пасля зімоўкі. У ёй прымаюць удзел дзеткі і дарослыя па ўсёй Еўропе.

Галоўныя мэты кампаніі – сабраць дадзеныя аб тым, як пералетныя птушкі вяртаюцца ў Еўропу і далучыць як мага болей людзей да назірання за птушкамі і прыродай увогуле. "Як жа маё назіранне можа дапамагчы і на што яно ўплывае?" — можа паўстаць пытанне. Але даволі простыя назіранні, зробленыя вялікай колькасцю людзей – гэта каштоўная крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, заканамернасці і змены ў іх штогадовых падарожжах.

Удзельнічаць у кампаніі "Жывая вясна" проста і прыемна!
Пазнаёмцеся з 5-цю відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Гэта белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка.

Белы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © VogelartinfoБелы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfo

Рэгулярна бывайце на прыродзе  або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак.  І калі вы ЎБАЧЫЦЕ або ПАЧУЕЦЕ менавіта абраныя намі віды – занясіце свае назіранні з дапамогай аднаго з прапанаваных варыянтаў:
✔На сайт кампаніі пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ"
✔СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
✔ Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках ( Укантакце  ці Фэйсбуку).


А потым абавязкова наведайце сайт кампаніі і праверце на "Мапе вясны", як вашае назіранне наблізіла яе надыход.
Але "Жывая вясна" – гэта ня толькі збор дадзеных вясенніх назіранняў. Запрашаем вас удзельнічаць у мерапрыемствах, што будуць праходзіць на працягу ўсей кампаніі – конкурсах,  экскурсіях, фестывалях ("Гуканне вясны" і "Фестываль Кулікоў у Тураве"). Кожная падзея будзе асвятляцца навінамі, сачыце за абвесткамі.

Чорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.KorkoszЧорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkosz

Калі Вы кіраўнік клуба "Крылаты дазор", можаце збіраць інфармацыю ад вучняў і рэгістраваць назіранні на сайце, а можаце патлумачыць ім, як яны самі могуць гэта зрабіць.

Запрашаем Вас актыўна карыстацца матэрыяламі кампаніі "Жывая вясна".

Конкурсы
У гэтым годзе "Жывая вясна" падрыхтавала для сваіх удзельнікаў шмат конкурсаў і цікавостак:
1. Конкурс "Гісторыі "Жывой вясны"
2. Конкурс "Лепшае фота "Жывой вясны"
3. Агульнаеўрапейскі конкурс малюнкаў "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой вясны"?"
4. Агульнаеўрапейскі конкурс "Лепшы слоган "Жывой вясны".

1. Конкурс "Гісторыі "Жывой вясны".
Гэты конкурс — палет вашай фантазіі! Аб'ект — птушкі "Жывой вясны". Гэта могуць быць расповеды пра птушак, фотагісторыі, вершы, відэа — мы чакаем усе, што вас натхняе, і не абмяжоўваем у творчасці.
Назірайце за птушкамі і размяшчайце свае працы на сайце праз форму "дадаць назіранне" (можна размясціць расповед і фота) ці дасылайце на паштовую скрыню [email protected]  з пазнакай "конкурс". Лепшыя працы з'явяцца на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны", а 3 пераможцы атрымаюць прызы!

2. Конкурс "Лепшае фота "Жывой вясны".
Дасылайце свае фота з першымі назіраннямі птушак на сайт праз форму "дадаць назіранне" (можна размясціць расповед і фота) ці дасылайце на паштовую скрыню [email protected] з пазнакай "конкурс". Лепшыя працы трапяць на сайт і ў суполку "Аховы птушак Бацькаўшчыны", а 3 пераможцы атрымаюць выдатныя прызы!

3. і 4. Гэта агульнаеўрапейскія конкурсы, абяраць пераможцаў будзе міжнароднае журы. Умовы ўдзелу, перакладзеныя на беларускую мову, глядзіце ў далучанных файлах вышэй.

Далучайцеся да "Жывой вясны" у сацыяльных сетках Укантакце  і Фэйсбуку.

Поспехаў, сябры! Няхай вашая вясна будзе радаснай і вяселай, багатай на прыемныя падзеі і станоўчыя эмоцыі!

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"
[email protected]

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино