In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Віктар у Гане!

Да вяртання на Беларусь нашых зязюль застаецца трошкі болей за месяц. Гэты перыяд вельмі важны для птушак, бо яны павінны як след падрыхтавацца да доўгага пералёту на радзіму, які ад Анголы складзе больш за 6000 км. Якую стратэгію вяртання абяруць нашыя птушкі, сачыце разам з намі на працягу бліжэйшага месяца.

Віктар нечакана апынуўся ў ГанеВіктар нечакана апынуўся ў Гане

Пасля даволі доўгага маўчання ад Віктара зноў пайшлі сігналы. Нечакана для ўсіх птушка выйшла на сувязь не ў Анголе, дзе была адзначана ў апошні раз, а за 2500 км ад яе, у невялікай цэнтральна афрыканскай краіне Гана, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Цяпер птушка знаходзіцца на ўсходзе правінцыі Ашанці. Надвор'е ў гэтых мясцінах у бліжэйшы час будзе даволі спякотнае — да 35 оС, з вялікай вільготнасцю і моцнымі дажджамі. З'яўленне новых сігналаў ад Віктара можна патлумачыць тым, што птушка вылецела з цёмных лясоў, і батарэя змагла поўнасцю перазарадзіцца, каб зноў перадаваць сігналы. Адна з імаверных версій такога імклівага перамяшчэння звязана з тым, што на гэтай тэрыторыі ў бліжэйшы час прыйдзе поўнавартасны сезон дажджоў, і, адпаведна, спрыяльныя ўмовы для назапашвання тлушчу, але і пералёт у 2500 км нельга назваць простай вандроўкай. Хутчэй за ўсё, Віктар тут правядзе некаторы час, каб аднавіць запасы энергіі перад галоўным пералётам. Цікава, што на сённяшні дзень заходней знаходзіцца толькі брытанская зязюля Лівінгстон, якая зараз у Кот-ді-Вуары.

Ужо некалькі тыдняў Юлія трымаецца ў ЗамбііУжо некалькі тыдняў Юлія трымаецца ў Замбіі

Іншай птушкай, якая радуе нас сігналамі, застаецца зязюля па мянушцы Юлія. Хоць сігналы ад яе і ідуць стала, ужо некалькі тыдняў яна застаецца ў адным і тым жа раёне ў паўночназаходняй правінцыі. Птушка трымаецца недалёка ад ракі Замбезі, зрэдку здзяйсняючы невялікія вандроўкі. Амаль кожны дзень тут ідуць моцныя дажджы, а тэмпература трымаецца каля 26 оС.

Зязюля Павел трымае радыёмаўчанне, таму цяжка сказаць, ці знаходзіцца ён яшчэ ў кропцы свайго апошняга сігнала ў правінцыі Паўночная Лунда ў Анголе. Яшчэ застаюцца шансы, што аб'явіцца і Філ, які знік каля невялікага ўзвышша ў правінцыі Уіла.

З кожным днём бліжэй не толькі вясна, але і нашы зязюлі. Сустракаем іх разам!

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і каардынатар праграмы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов