In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Лекцыя "У Шарм Эль Шэйх — за птушкамі!"

Запрашаем усіх зацікаўленых на чарговы заалагічны чацвер!

13 сакавіка адбудзецца заалагічны чацвер, на якім Аляксандр Вінчэўскі, старшыня грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" распавядзе пра сваю вандроўку ў Егіпет і некаторых птушак, якія там жывуць.

Фота з life.screenshots.ruФота з life.screenshots.ru

На лекцыі вы даведаецеся, колькі белых і чорных буслоў прылятае на зімоўку ў Шарм Эль Шэйх, а таксама якіх арлоў і грыфаў можна пабачыць над пляжам. У вас будзе магчымасць атрымаць адказы на пытанні пра прыроду і птушыны свет Егіпта.

Грамадкая арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" кожны другі чацвер месяца праводзіць цікавыя лекцыі пра птушак, вандроўкі, звяроў і іншае. Прыходзьце паслухаць, будзе цікава!

Мерапрыемства пройдзе ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах (вул.Акадэмічная, 27). Пачатак лекцыі - 18:30.

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Віктар у Гане!
7 сакавіка 2014 года
Таксама глядзіце
Льды, пингвины и наука!
Птушыны мегаполіс
Запрашаем на заалагічны чацвер!
Запрашаем на першы заалагічны чацвер у 2014 годзе
Что мы знаем о зубрах?
Лекция "Прошлое, настоящее и будущее зубра в Беларуси"
Лекция "Дупель: новые факты из жизни"
Лекция "Весна на Алтае"
Як паўдзельнічаць у мерапрыемствах АПБ у гэтым годзе?
Приглашем на "Зоологические четверги"