In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем да ўдзелу ў фотаконкурсе "Магія дзікай прыроды Беларусі-2014"

Сайт "Птушкі штодня" разам з Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) і турыстычнай кампаніяй "PeregrinusCompany" абвяшчае чарговы фотаконкурс "Магія дзікай прыроды Беларусі — 2014", прысвечаны адлюстраванню прыгажосці беларускай прыроды на здымках.

Палажэнне аб фотаконкурсе "Магія дзікай прыроды — 2014"

Час правядзення: конкурс (размяшчэнне здымкаў) з 1 студзеня да 1 верасня 2014 г. Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – да 5 снежня 2014 г.

Памеры сыходных здымкаў (арыгіналаў): павінны быць дастатковыя для іх якаснага друку памерам мін А4;

для размяшчэння на сайце:  ад 900 да 1024 пікселяў па шырокаму боку для гарызантальных здымкаў і 768 пікселяў па доўгаму боку для вертыкальных, або блізкія да гэтых памеры пры іншым фармаце здымка.

Размяшчэнне здымкаў: для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна самастойна пасля рэгістрацыі на сайце Вirdwatch.by размясціць свае здымкі ў адпаведнай катэгорыі: "Птушкі", "Іншыя жывёлы", "МакраСвет" і "Краявіды" ў Галярэі на сайце. Здымак, размешчаны на конкурс, павінен мець назву і як мінімум, пазнаку аўтарства (на самім здымку ці пад ім у якасці подпісу). Таксама пажадана дадаваць дату і месца стварэння здымку (апошняя ўмова абавязковая для здымкаў у намінацыі "Краявіды"). Згодна з пажаданнем аўтара, здымкі можа размяціць таксама адзін з мадэратараў сайту. Для гэтага яны павінны быць атрыманыя ў адпаведных для размяшчэння якасці і памеры з выкананнем вышэй пазначаных патрабаванняў на адзін з двух адрасоў: [email protected]  або [email protected]

Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях:

1. "Магія дзікіх птушак" — здымкі дзікіх птушак у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў, уключных у Спіс птушак Беларусі.* Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю «Птушкі» Галерэі. На конкурс у гэтай намінацыі не прымаюцца здымкі, якія ўдзельнічалі ў фотаконкурсах "Магія дзікай прыроды-2013" і "Птушкі ў аб’ектыве! да 2012 г. уключна.

 2. "Магія дзікіх жывёл" – здымкі дзікіх жывёл (акрамя птушак) у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў нашай фауны.* Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "Іншыя жывёлы" Галерэі.

3. "Магія МакраСвету" – здымкі жывых і нежывых прыродных аб’ектаў, зробленыя ў прыродзе ў рэжыме Макра на тэрыторыі Беларусі. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "МакраСвет" Галерэі. 

4. "Магія краявідаў" – здымкі прыродных ці іншых ландшафтаў на тэрыторыі Беларусі, на якіх выразна і цікава паказаны прыродныя элементы і/ці аб’екты. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "Краявіды" Галерэі.

* На конкурс не прымаюцца здымкі, якія дэманструюць занятыя гнёзды птушак і/ці логавы звяроў, птушанят і/ці маленькіх дзіцянятаў звяроў, ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж. У спрэчных сытуацыях рашэнне Журы канчатковае і не можа быць абскаржанае.

Рэдакцыя сайту застаўляе за сабой права змяняць намінацыю здымка, калі ён яўна праз памылку размешчаны ў неадпаведнай.

Абмежаванні колькасці конкурсных здымкаў

На конкурс ад аднаго аўтара ці ў суаўтарстве прымаецца неабмежаваная колькасць здымкаў адпаведнага памеру і якасці.

Ў выпадках, калі паводле сюжэту і кампазіцыі будуць размешчаны некалькі яўна аднатыпных здымкаў таго ж аўтара, яны могуць быць зведзеныя ў серыю і размешчаныя адзін пад адным рэдакцыяй сайту.

Падвядзенне вынікаў

Штомесяц з кожнай намінацыі ў фінал праходзяць не больш 5 здымкаў (не больш 10 з намінацыі "Магія дзікіх птушак"), якія маюць найбольшы сярэдні бал на 6-ы дзень наступнага месяца ў выніку галасавання зарэгістраваных карыстальнікаў сайту www.birdwatch.by. Калі больш 5 (10 з намінацыі "Магія дзікіх птушак") здымкаў-фіналістаў месяца маюць аднолькавы бал, у фінал праходзяць тыя, якім паставілі адзнаку больш карыстальнікаў. У выпадку, калі і гэтыя паказчыкі будуць аднолькавымі, у фінал фотаконкурсу праходзіць здымак, які быў размешчаны раней.

Найлепшыя здымкі за студзень-люты будуць адбірацца па выніках аценак, атрыманых да 6 сакавіка ў падвойнай максімальнай колькасці для усіх намінацый. 

Да 5 кастрычніка 2013 г. міжнароднае Журы са здымкаў-фіналістаў выбірае не больш трох здымкаў-пераможцаў у кожнай з чатырох намінацый, выстаўляючы свае аценкі ўсім здымкам-фіналістам. Калі больш за адзін здымак таго ж аўтара трапляе паводле аценак Журы ў тройку лепшых у любой з намінацый, у тройцы застаецца толькі адзін здымак  аўтара, які атрымаў найбольшы бал, а на месца іншых здымкаў гэтага аўтара аўтаматычна падымаюцца здымкі іншых аўтараў з наступных месцаў па колькасці атрыманых балаў. Да 15 кастрычніка аўтары здымкаў-пераможцаў павінны даслаць на адрас арганізатараў, які будзе ім паведамлены, элетронны варыянт здымка-пераможца ў максімальным разрашэнні для бясплатнага выкарыстання ў якасці ілюстрацыі да аднаго з месяцаў на календары на 2015 г., які будзе надрукаваны да канца лістапада.

Калі здымак у адпаведным для друку разрашэнні не будзе своечасова атрыманы, арганізатары фотаконкурсу застаўляюць за сабой права адабраць з ліку здымкаў-фіналістаў, высока адзначаных Журы, іншы здымак для друку ў календары і запрасіць яго электронны варыянт у аўтара.

Штомесячныя прамежкавыя і канчатковыя вынікі абвяшчаюцца на сайце www.birdwatch.by для ўсіх намінацый. 

Час і месца афіцыйнага абвяшчэння вынікаў з прэзентацыяй календара са здымкамі-фіналістамі і запрашэннем іх аўтараў адбудзецца не пазней за 5 снежня.

Прызы і ўзнагароджанне пераможцаў.

Па тры лепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць надрукаваныя ў вялікіфарматным каляровым календары на 2014 год, які будзе распаўсюджвацца бясплатна сярод самых актыўных карыстальнікаў нашага сайту і тых, хто падтрымлівае развіццё назіранняў за птушкамі ў Беларусі.  Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйную прэзентацыю календара ў Гродна і ўрачыста атрымаюць: за здымак, які займе Першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый – 10 асобнікаў календара, за здымак, які займе другое месца – 7 асобнікаў, за здымак, які займе трэцяе месца – 5 асобнікаў.

Аўтары здымкаў-пераможцаў, якія не змогуць атрымаць календары непасрэдна пад час афіцыйнай прэзентацыі, атрымаюць іх бясплатна па пошце на ўказаны імі адрас у межах Беларусі.

Па ўзгадненні з аўтарамі лепшых здымкаў, пасля абвяшчэння вынікаў фотаконкурсу, яны могуць быць выкарыстаныя Арганізатарамі для стварэння фотавыставы "Магія дзікай прыроды -2014".

Крыніца: сайт "Птушкі штодня" (Вirdwatch.by)

Таксама глядзіце
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
Новое "гнездо" АПБ в Гомеле и кандидаты на птицу города
"Гнездо" АПБ в Чаусах
Фотобердинг продолжает раздавать награды!
"Астерикс и Обеликс" открыли Цнянку
Принимай бердвотчеров-фотографов, Цнянка!
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
За лебедей, за дигископинг, и другие награды фотобердинга
От малой выпи до зеленого дятла