In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Мудрый филин" сабраў 19 каманд-удзельніц!

15 сакавіка ў Мінску ў пачатковай школе №29, адбыўся раённы адборачны тур  гарадскога конкурсу аматараў птушак "Мудрый филин". Арганізатарамі мерапрыемства выступілі  супрацоўнікі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  "Маяк": метадыст-эколаг  Таццяна Лапко, заведучая адзелам сацыяльна-педагагічнай дзейнасці Сняжана Бакарыкава, а таксама Руслан Шайкін, намеснік дырэктара пачатковай школы №29 па вучэбнай рабоце.  Яны склалі журы конкурсу.

Прыемна, што ў гэтым годзе Ленінскі раен прадставіў аж 19 каманд! У іх былі дзеці рознага ўзросту, але аб’яднала ўсіх прага да ведаў і любоў да птушак і прыроды. На пачатку конкурса Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая Вясна", правяла прэзентацыю кампаніі, распавяла, як прыняць удзел у вясновых назіраннях, а таксама пра конкурсы і мерапрыемствы, якія чакаюць усіх на працягу кампаніі.  Таму, хто ўважліва слухаў, веды, атрыманыя пра птушак "Жывой вясны" нават дапамаглі адказаць на пытанні аднаго з тураў конкурсу.

Фота Р.ШайкінФота Р.Шайкін

Конкурс "Мудрый филин" складаўся з чатырох тураў.  Спачатку арганізатары прапанавалі адказаць на шэраг пытанняў  пра птушак, якія былі разлічаны як на агульныя веды, так і на кемлівасць. У другім туры каманды адгадвалі птушак, слухаючы іх галасы. Потым усе ўдзельнікі ўважліва глядзелі фільм Ігара Бышнёва "Заказнік "Лебядзіны" і адказвалі на пытанні пра адзіны гарадскі заказнік Беларусі. У апошнім туры дзяцей чакала віктарына пра птушку года — зязюлю звычайную. Цікава, што правільныя адказы можна было пачуць пасля кожнага тура — Руслан Шайкін ня толькі цікава і зразумела тлумачыў правільныя адказы, але і каментаваў, што азначае тая ці іншая інтанацыя ў галасах птушак, і нават паказваў, як можна самастойна зымітаваць голас птушкі.  Падчас асноўнага конкурсу таксама праходзіла спаборніцтва на лепшае штучнае гняздоўе, домікі для птушак былі прыгожыя і арыгінальныя.

Фота Р.ШайкінФота Р.Шайкін

Падводзячы вынікі, можна ўпэўнена сказаць, што конкурс прайшоў у спартовай барацьбе — усе каманды былі добра падрыхтаваныя і вельмі стараліся. Удзельнікі ня толькі паказалі, на што здольныя, але і атрымалі новыя веды і памятныя падаруначкі. Сапраўдным жа пераможцам у гэты дзень стала СШ №36. Лепшыя домікі для птушак пабудавалі навучэнцы  СШ №36, СШ №164, Гімназіі №1. Шчыра віншуем пераможцаў і жадаем перамогі на гарадскім конкурсе!

Фота Р.ШайкінФота Р.Шайкін

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино