In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ёсць рэкорд!

Новы рэкорд Клуба200 — Стас Верталь на 82 дзень года (23 сакавіка) пабачыў свой соты від! У мінулым годзе 100 птушак першым пабачыў Дзяніс Кіцель, і было гэта толькі 5 красавіка. Птушкай, якая дапамагла Стасу ўсталяваць новы рэкорд, стаў рэмез звычайны.

Рэйтынг Клуба200 на 26.03Рэйтынг Клуба200 на 26.03

На сённяшні дзень ужо некалькі чалавек пабачылі больш за 100. Сярод усіх удзельнікаў Клуба200 у агульным заліку за 2014 год наперадзе Ірына Самусенка, якая 26 сакавіка адзначыла 119 від. За ёй у рэйтынгу Стас Верталь (112), Сямён Левы (109), Андрэй Абрамчук (101), Дзяніс Змачынскі (100).

Наперадзе амаль увесь год, будзем чакаць цікавых назіранняў і новых рэкордаў!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Таксама глядзіце
Кликун, который накликал сотню
240 видов за год: а вам слабо?
Рекорд "Клуба200": два сыча помогли разменять первую сотню!
Клуб200: собираем урожай 2014!
Уже есть 50! Когда будет 100?
Список птиц Беларуси пополнит ещё один вид
Глупая ржанка вернулась в Беларусь
Новы рэкорд Клуба200!
Три нововведения Клуба200
200 видов за 130 дней — новый рекорд Клуба200