In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Міжнародны дзень вераб'я ў Баранавічах

20 сакавіка адбыўся Міжнародны дзень вераб'я. У сувязі з гэтым у Баранавічах адбудзецца арніталагічная сустрэча-семінар са студэнтамі 1 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасцяў "Гэаэкалогія", "Пачатковая адукацыя".

Удзельнікам сустрэчы будуць прапанаваныя прэзентацыя і фільм аб дзейнасці грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Таксама пройдзе семінар-трэнінг па наступных пытаннях: "Ці трэба птушкам дапамога?", "Што асабіста я магу зрабіць для птушак і прыроды". Правядуць сустрэчу Юля Траццяк і Уладзімір Зуеў

Мерапрыемства адбудзецца 2 красавіка а 13.20 па адрасе вул.Паркавая, 62.

Калі нехта не з'яўляецца студэнтам універсітэта, але жадае трапіць на семінар, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарамі па тэлефоне 855-09-97 (МТС) ці паведаміце загадзя на адрас электроннай пошты [email protected]

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Ёсць рэкорд!
25 сакавіка 2014 года
Таксама глядзіце
Як у Баранавічах святкавалі Міжнародны дзень вераб'я
20 сакавіка — Міжнародны дзень вераб'я
У Баранавічах адсвяткуюць Міжнародны дзень верабья