In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Тога і Конга

Ад зязюль Віктара і Юліі стала ідуць сігналы: па апошніх звестках яны дабраліся да Тога і ДР Конга адпаведна і працягваюць свой рух. Ужо праз месяц яны павінны вярнуцца ў Беларусь. Як беларускія зязюлі будуць пераадольваць больш за 7000 км, сачыце разам з намі.

Яшчэ ў адну афрыканскую краіну заляцелі нашы птушкі са спадарожнікавымі перадатчыкамі. Зляцеўшы з Ганы, зязюля па мянушцы Віктар перабралася ў суседнюю краіну Тога. Птушка праляцела ўсяго 160 км, пераадолела возера Вольта і дабралася да плато ў цэнтральнай частцы краіны. Апошні сігнал, які быў атрыманы 19 сакавіка, паказвае, што птушка была ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад невялікага горада Амламе (правінцыя Плато), насельніцтвам у 10 000 тыс. чалавек. Апошні раз птушка знаходзілася на самай мяжы плато, вышыня над узроўнем мора тут рэзка мяняецца з 700 метраў амаль да 300.

Вадаспад d'Ayomé на мяжы плато, на якім апошні раз быў адзначаны Віктар. Фота з panoramio.comВадаспад d'Ayomé на мяжы плато, на якім апошні раз быў адзначаны Віктар. Фота з panoramio.com

Дзённая тэмпература ў гэтых мясцінах дасягае 32 оС, амаль кожны вечар тут ідуць кароткачасовыя дажджы, вецер слабы, назіраецца высокая вільготнасць. Цікава, што Віктар ляціць на ўсход у той час як брытанскія зязюлі с перадатчыкамі ў гэтай жа мясцовасці ляцяць на захад, каб пасля праз Заходнюю Афрыку вяртацца ў Еўропу. Імаверна, нашы зязюлі будуць вяртацца іншым шляхам, праз цэнтральную частку Афрыкі.

З нашых ангольскіх зязюль, нажаль, стала перадае сігналы толькі перадатчык Юліі, ад Паўла ўжо больш за месяц няма ніякіх звестак, а ад Філа з пачатку года і да гэтага часу няма ніякіх звестак.

Апошнія кропкі ад зязюлі Юлі сведчаць, што яна пакінула Анголу і трымае накірунак на Поўнач. Праляцеўшы каля 400 км, птушка дабралася да правінцыі Луалаба ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Зараз птушка знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад невялікага населенага пункта Тшыбамба і ракі.

Краявід ракі, недалёка ад якой трымаецца Юлія. Фота з panoramio.comКраявід ракі, недалёка ад якой трымаецца Юлія. Фота з panoramio.com

Вышыня над узроўнем мора у дадзенай мясцовасці складае больш за 1000 м. Дзённая тэмпература паветра зрэдку перавышае 25 оС, штодзень ідуць моцныя дажджы і назіраецца высокая вільготнасць. Наўрадці Юлія адразу паляціць у Беларусь, бо адлегласць адсюль складае амаль 7000 км, таму варта чакаць, што птушка будзе вяртацца на радзіму ў некалькі этапаў.

Як Юлія і Віктар ляцяць на Беларусь, сачыце разам з намі!

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення і каардынатар праграмы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі

дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення і каардынатар праграмы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі — See more at: http://www.ptushki.org/info/press/item/11935.html#sthash.jRlnZj3f.dpuf
Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов