In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Прайшло свята экалогіі і птушак у мінскай гімназіі

1 красавіка ў Мінскай экалагічнай гімназіі №19 пачалася дэкада экалогіі. У гэтым годзе яна супала не толькі з Днём смеху, але і з Міжнародным Днём птушак. Менавіта таму на ўрачыстае адкрыццё дэкады экалогіі запрасілі і прадстаўнікоў "Аховы птушак Бацькаўшчыны".

Аўтар: К.СалавейАўтар: К.Салавей

Пры сапраўдным аншлагу ў зале прайшлі прэзентацыі кампаній "Жывая вясна" і "Зязюля — птушка 2014 года". Вельмі парадавала тое, як вучні гімназіі адказвалі на пытанні, прысвечаныя птушкам. Кожны, хто даваў правільны адказ, атрымліваў адмысловыя сувеніры ад АПБ.

Аўтар: К.СалавейАўтар: К.Салавей

Мерапрыемства скончылася прадстаўленнем шпакоўняў, якія былі зробленыя вучнямі 3 "В" класа і іх бацькамі. Гэтыя ж шпакоўні былі размешчаны на дрэвах, што растуць на тэрыторыі гімназіі.

Аўтар: К.СалавейАўтар: К.Салавей

Хацелася б падзякаваць старшыні Мінскага гарадскога аддзялення АПБ, Святлане Якубоўскай, за запрашэнне на свята экалогіі і птушак!

Паліна Федарава, каардынатар адукацыйных праектаў АПБ

Таксама глядзіце
Как АПБ птиц поздравляла
Без птушак немагчыма ўявіць планету Зямля
Віншуем з Міжнародным днём птушак!
1 апреля — Международный день птиц