In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Без птушак немагчыма ўявіць планету Зямля

5 красавіка ў горадзе Мядзель у сярэдняй школе №1 імя У.Дубоўкі адбылося гарадское свята "Без птушак немагчыма ўявіць планету Зямля".  Арганізатарамі мерапрыемства выступіла Мядзельскае адзяленне АПБ пад кіраўніцтвам  старшыні аддзялення Алены Паршута.

У свяце прынялі ўдзел навучэнцы з Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя У.Дубоўкі, СШ №2 і гімназіі-інтерната г. Мядзеля.

На пачатку мерапрыемства дзеткі віталі ўсіх прысутных  прыгожымі вершамі пра птушак, а пасля вельмі ўдала разыгралі сцэнку-спрэчку паміж птушкамі, у ходзе якой паведамлялі цікавую інфармацыю, абмяркоўвалі, хто з іх лепш і карысней для людзей.

Для навучэнцаў 3-4 класаў школ горада адбылася пазнавальна-ралевая гульня "Вестуны радасці і вясны". Пераможцам стала каманда з Мядзельскай СШ №1 імя У.Дубоўкі. Навучэнцы 5-6 класаў прымалі ўдзел у конкурсна-пазнавальнай праграме "Крылаты паштальён і птушыны чэмпіён". Цікава, што ў гэтым конкурсе перамагло сапраўднае сяброўства – усе 3 каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. А навучэнцы 7-8 класаў  паспрабавалі свае сілы ў конкурсе "Мудрый филин", вядучым і экспертам якога выступіў Руслан Шайкін, намеснік дырэктара пачатковай школы №29 па вучэбнай рабоце. Пераможцам стала каманда гімназіі-інтэрната г.Мядзеля, прызёрамі — каманды Мядзельскай СШ№1 імя У.Дубоўкі і СШ №2 г.Мядзеля.

Пакуль юныя аматары птушак прымянялі свае веды на практыцы, астатнія дзеці ўважліва глядзелі чароўныя фільмы Ігара Бышнёва,  а потым абмяркоўвалі тое, што пабачылі, адказвалі на пытанні настаўнікаў.

Удзельнікі клуба гімназіі-інтэрната г.Мядзеля "Крылаты дазор" зладзілі натхняльны выступ-справаздачу сваёй дзейнасці, распавялі, чым займаліся ў апошні час і пра свае планы. Гэта сапраўдны прыклад астатнім удзельнікам свята.

Пасля конкурсаў дзеці пазнаёміліся з кампаніяй "Жывая Вясна"  -  спадзяемся, што навучэнцы школ Мядзеля прымуць удзел у кампаніі і абавязкова падзеляцца сваімі назіраннямі і конкурснымі працамі.

Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі свята атрымалі дыпломы і адмысловыя прызы ад "Аховы птушак Бацькаўшчыны".

Сцены залі былі ўпрыгожаны выставай прысвечанай "Зязюлі – птушцы года 2014".

Вялікі дзякуй усім удзельнікам і ў першую чаргу старшыні Мядзельскага адзялення АПБ Алене Вячаславаўне Паршута,  за сапраўднае свята птушак і іх аматараў!

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Новое "гнездо" АПБ в Гомеле и кандидаты на птицу города
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
"Гнездо" АПБ в Чаусах
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
19 мая — конференция Минского отделения АПБ!
Шумилинскому отделению АПБ — 10 лет!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!