In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Беларускія зязюлі выляцелі з Афрыкі!

Амаль адначасова дзве нашы зязюлі — Віктар і Юлія, якія знаходзіліся ў розных частках Афрыкі, пакінулі яе тэрыторыю і рушылі на поўнач у бок Беларусі. Праляцеўшы тысячы кіламетраў і перадолеўшы разнастайныя перашкоды, птушкі зараз на паўшляху дадому! Хто дабярэцца на Радзіму першы? Сочым разам!

Першай з працяглага радыямаўчання выйшла зязюля Юлія. Калі прыняць, што птушка ўвесь гэты час знаходзілася на месцы свайго апошняга сігналу на поўдні ДР Конга, то амаль за тыдзень яна пераадолела больш за 5000 км. Пры гэтым ёй прыйшлося ляцець праз розныя кліматычныя зоны і ўмовы надвор'я: над вільготнымі вечназялёнымі экватэрыяльнымі лясамі, над спякотнай Сахарай, над Міжземным морам. Зваротны шлях у агульных рысах падобны да таго, па якім птушка ляцела на поўдзень.

Па апошніх дадзеных наша зязюля трымаецца ў гарыстай мясцовасці ў Турцыі ў правінцыі Дэнізлі. Непадалёку ад гэтых мясцін знаходзіцца адно з самых глыбокіх азёр свету — возера Сальда. Надвор'е тут падобнае да беларускага лета, удзень тэмпература дасягае 20 оС, пераменная воблачнасць, часам ідуць невялікія дажджы. Магчыма Юлія тут затрымаецца на некаторы час, а магчыма паляціць адразу ў Беларусь, бо не так шмат засталося і ляцець.

Краявід на горны раён у Турцыі, дзе апошні раз была адзначана зязюля Юлія. Фота з panoramio.comКраявід на горны раён у Турцыі, дзе апошні раз была адзначана зязюля Юлія. Фота з panoramio.com

Іншая наша зязюля — Віктар — пачала сваю вадроўку назад з Тога. Некаторы час яна таксама не выходзіла на сувязь, магчыма гэта звязана з недастатковай перазарадкай батарэі з-за частых дажджоў у гэтай мясцовасці. Не чакаючы доўга, птушка паляцела наўпрост праз Сахару дзе зараз тэмпература дасягае 34 оС. Усяго за некалькі дзён Віктар пераадолеў больш за 2500 км і быў адзначаны ў Лівіі, недалёка ад мяжы з Тунісам і Алжырам каля горада Гадамес, муніцыпалітэт Налут. Тут Віктар не затрымаўся надоўга і паляцеў праз Міжземнае мора, імаверна адразу да Беларусі. Зараз птушка знаходзіцца ў Сіцыліі.

На жаль, ад іншых нашых зязюль з часоў Анголы няма сігналаў, таму можна сцвярджаць, што мы іх страцілі. Прычыны могуць быць розныя, але пакуль відавочна, што для птушак аказалася больш небяспечным знаходжанне на месцах зімовак, чым складаны пералёт да іх.

Ужо хутка Птушка 2014 года з'явіцца ў Беларусі, сустракаем нашых зязюль разам.

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і каардынатар праграмы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов