In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зязюля Віктар вярнулася на Радзіму!

22 красавіка адна з удзельніц Міжнароднага праекта па спадарожнікаваму сачэнню за зязюлямі, зязюля Віктар, вярнулася ў Беларусь і зараз знаходзіцца на Тураўскім лузе!

Праект распачаўся ўвесну 2013 года, калі на пяць зязюль, якіх адлавілі ў ваколіцах Турава, надзелі высокатэхналагічныя спадарожнікавыя міні-перадатчыкі, якія працуюць ад сонечных батарэяў. Такім чынам, усе жадаючыя напрацягу года маглі назіраць за падарожжам пяці беларускіх зязюль на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны" на адмысловай старонцы праекта. Падчас міграцыі зязюлі не раз прымушалі хвалявацца сваіх гледачоў — выходзілі на сувязь з затрымкамі, у выніку сігнал захаваўся толькі ад зязюлі Віктара.

Які сэнс гэтага праекта? Справа ў тым, што Еўрапейскія арнітолагі занепакоены скарачэннем папуляцыі зязюль і хочуць высветліць прычыны гэтай з’явы, даведацца, што адбываецца з птушкамі пасля таго, як яны злятаюць на зімоўку ў цеплыя краіны. Спадарожнікавыя сачэнні дазваляюць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем нашых крылатых сяброў.

Праект рэалізуецца Баварскім таварыствам аховы птушак з нямецкага боку, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" з беларускага, пры тэхнічнай падтрымцы Брытанскага арніталагічнага таварыста і фінансаваннем з боку Нямецкага агенства па міжнароднаму супрацоўніцтву.

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов