In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вясна ў Мінскім заапарку!

26 красавіка ў Мінскім заапарку "Ахова птушак Бацькаўшчыны" арганізавала назіральную пляцоўку за птушкамі. Шмат  дзетак і дарослых у гэты сонечны дзень наведалі Мінскі заапарк. Многія затрымаліся на нашай пляцоўцы, каб паназіраць нырка чубатага, качку-крыжанку, лебедзя-шыпуна. Птушкі павольна рухаліся, дазвалялі разгледзець сябе ва ўсёй прыгажосці. А вось нырок-сівак відавочна абедаў — амаль  увесь час жвава ныраў пад ваду, але асабліва цярплівым і ўважлівым усё адно пашэнціла яго пабачыць. Над вадою плыўна лёталі  чайкі-рыбачкі і крычкі рачныя, дорачы сапраўднае пачуццё спакою.

Сярод іншых птушак таго дня варта адзначыць белую пліску, палявога і  дамавога вераб’ёў, сініцу вялікую. А яшчэ  з нашага цудоўнага мосціка адкрываўся неверагодна прыгожы від на гнёзды адной з птушак "Жывой Вясны" — белага бусла. Цікава, што адно гняздо размясцілася над вальерам з белаплечымі арланамі.  Такім чынам наведвальнікі назіральнай пляцоўкі маглі не толькі даведацца пра кампанію "Жывая Вясна",  атрымаць інфармацыйную ўлётку, але і непасрэдна пабачыць аднаго з пяці крылатых пасланак вясны, абраных кампаніяй для рэгістрацыі сваіх першых назіранняў.

Спадзяемся, дзякуючы нашай пляцоўцы, наведвальнікі заапарка будуць часцей звяртаць увагу на птушак у паўсядзённым жыцці. Надвор’е спрыяе бавіць вольны час на прыродзе, шчыра жадаем новых цікавых птушыных назіранняў!

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая Вясна"
[email protected]

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!