In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пачалася акцыя "Салаўіныя ночы"

Пачалася штогадовая акцыя АПБ "Салаўіныя ночы"! Запрашаем вас да актыўнага ўдзелу ў стварэнні "Салаўінай карты", а таксама ў іншых мерапрыемствах, якія запланаваны ў межах акцыі.

Традыцыйна "Салаўіная карта" складаецца пры ўдзеле шматлікіх мінчан, якія цікавяцца прыродай. Новы фармат удзелу ва ўліках салаўёў дае магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, а таксама бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць. Для тых, хто хацеў бы пазнаёміцца з гэтымі выдатнымі птушачкамі бліжэй і паслухаць іх песні, "Салаўіная карта" стане добрым арыенцірам для самастойных экскурсій у зялёнай зоне горада Мінска.

Салавей. Аўтар: Дз.ЯкубовічСалавей. Аўтар: Дз.Якубовіч

Час спеваў салаўёў абмяжоўваецца маем і пачаткам чэрвеня. Толькі некаторыя салаўі спяваюць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць самых выдатных спевакоў птушынага свету і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні.

Таксама ў межах акцыі "Салаўіныя ночы" запланавана некалькі экскурсій, дзе гіды-арнітолагі распавядуць пра салаўёў і нават дапамогуць пабачыць гэтых знакамітых спевакоў! Дакладныя даты будуць абвешчаны крыху пазней. Сачыце за навінамі.

Таксама глядзіце
Фінал салаўінай песні года!
Салаўі, наспявайце нам лета!
Закрыццё сезону салаўінай оперы
Салаўіная вясна!
256 кропак на карце, або як па вясне салаўёў лічылі
Час збірацца на "Салаўіныя вечары" і даследаваць "Салаўіную карту"
Па якім адрасе спявае салавей? Складаем карту разам!
Дзе ж спяваюць салаўі?
Салаўіныя вечары з "Аховай птушак Бацькаўшчыны"
Запрашаем на салаўіныя экскурсіі!