In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Удзельнічайце ў конкурсах кампаніі "Зязюля — птушка 2014 года"!

Заклікаем вас да актыўнага ўдзелу ў конкурсах штогадовай кампаніі "Птушка года"! У гэтым годзе птушыным сімвалам абралі зязюлю звычайную, таму ўсе конкурсы і мерапрыемствы кампаніі знвязаныя з ёй.

Намаляваць птушку, прыдумаць комікс ці зрабіць мастацкі выраб можна ўжо зараз. Мы будзем чакаць вашы работы з 1 верасня да 15 кастрычніка 2014 года. Калі вы добра працуеце ў камп'ютарных праграмах (AdobePhotoshop ці CorelDraw), то паспрабуйце выканаць прыродаахоўны плакат. Падрабязней пра крытэрыі і ўмовы чытайце на старонке кампаніі.

Зязюля звычайная. Фўтар: Дз.ЯкубовічЗязюля звычайная. Фўтар: Дз.Якубовіч

Калі вы настаўнік, запрашаем вас паўдзельнічаць у конкурсе на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю. З задавальненнем аб'яўляем, што конкурс падоўжаны да 1 ліпеня 2014 года!

У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, 5 чэрвеня 2014 года, адбудзецца конкурс малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася". У гэты дзень прапануем выйсці на вуліцу і намаляваць на асфальце, як гераіня кампаніі вярталася ў Беларусь з зімоўкі, якія прыгоды сустрэла на сваім шляху. Чакаем фатаграфіі твочага працэсу 5 чэрвеня.

Таксама да 15 кастрычніка прымаюцца работы на літаратурны конкурс "Зязюля ў фальклоры". Ведаеце цікавую легенду, казку ці паданне? Падзяліцеся імі з усімі!

Калі ласка, чытайце ўважліва ўмовы ўсіх конкурсаў на нашым сайце. Жадаем поспехаў!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

У гэты дзень прапануем вам правесці мерапрыемства на вуліцы, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і адлюстраваць шлях вяртання зязюлі з Афрыкі ў Беларусь. — See more at: http://www.ptushki.org/whatwedo/contests/bird_of_the_year/cuckoo/contests.html#sthash.uDEGL3FZ.dpuf
AdobePhotoshop ці CorelDraw
Таксама глядзіце
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!
Жаўрук-смяцюх "загняздзіўся" у Вікіпедыі!
Хохлатая марка