In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Далучайцеся да конкурсаў "Жывой вясны"!

Шаноўныя сябры, засталося менш за месяц да заканчэння міжнароднай кампаніі "Жывая Вясна-2014", а гэта значыць, што зусім хутка мы падвядзем вынікі нашых веснавых конкурсаў. Калі вы яшчэ не даслалі свае работы, то варта паспяшацца і зрабіць гэта да 21 чэрвеня. Чакаем вашыя творы на паштовую скрыню [email protected] ці па адрасе 220114, г.Мінск, вул. Парніковая,11, пак.4.

Нагадваем, што ў межах кампаніі "Жывая вясна" праходзяць чатыры конкурсы:

1. Конкурс "Гісторыі "Жывой вясны"
Тэрмін: 1 сакавіка — 21 чэрвеня
Гэты конкурс — палет вашай фантазіі! Аб'ект — птушкі "Жывой вясны". Гэта могуць быць расповеды пра птушак, фотагісторыі, вершы, відэа — мы чакаем усё, што вас натхняе, і не абмяжоўваем у творчасці. 
Назірайце за птушкамі і размяшчайце свае працы на сайце www.springalive.net праз форму "дадаць назіранне" ( можна размясціць расповед і фота) ці дасылайце на паштовую скрыню [email protected] альбо пакідайце у камэнтарах да гэтага запісу. Лепшыя працы з'явяцца на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны", а тры пераможцы атрымаюць прызы!

2. Конкурс "Лепшае фота "Жывой вясны"
Тэрмін: 1 сакавіка — 21 чэрвеня
Дасылайце свае фота з першымі назіраннямі птушак на сайт www.springalive.net праз форму "дадаць назіранне" ці дасылайце на паштовую скрыню [email protected]. Лепшыя працы пабачаць свет праз сайт і суполкі ў сацыяльных сетках "Аховы птушак Бацькаўшчыны", тры пераможцы атрымаюць прызы!

Аўтар: З.ГолышаўАўтар: З.Голышаў

3. Агульнаеўрапейскі конкурс малюнкаў "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой Вясны"?"
Міжнародны конкурс малюнкаў "Жывая вясна": "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой вясны"?" Для дзетак і падлеткаў да 16 год. Галоўны прыз — фотаздымач! Пераможцы будуць вызначыны ў трох узроставых катэгорыях: да 9 год; з 10 да 12 год; з 13 да 16 год.

Малюнак Яніны МугаМалюнак Яніны Муга

4. Агульнаеўрапейскі конкурс "Лепшы слоган "Жывой Вясны"
Мы чакаем рэкламны лозунг, які адлюстроўвае характар кампаніі "Жывая вясна" ў пазітыўнай і сціснутай форме і які будзе спрыяць прыцягненню большай колькасці людзей да кампаніі "Жывая Вясна".

Рэкламны слоган павінен быць напісаны на 2-х мовах: беларускай і ангельскай. Рэкламны слоган павінен быць простым і запамінальным. Удзельнікі павінны быць ва ўзросце ад 18 гадоў  на момант прадстаўлення сваіх запісаў. Падрабязней умовы конкурсаў глядзіце тут.

А вы ўжо адзначылі свае першыя назіранні белага бусла, вясковай ластаўкі, чорнага свіргуля, зязюлі і шчуркі-пчалаедкі? Калі не, самы час выправіцца! Дадаць сваё назіранне можна праз форму ці смс-паведамленне на 0841 (абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой Вясны".

Карына Салавей, супрацоўнік па акцыях і кампаніях АПБ
[email protected]

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино