In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!

5 чэрвеня кожны год адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя. Мы шчыра віншуем вас з гэтым святам! Бывайце больш на прыродзе, аберагайце і вывучайце яе!

У гэты дзень у самых розных краінах прынята ладзіць цікавыя мерапрыемсты і акцыі для насельніцтва, распавядаць пра праблемы навакольнага асяроддзя, даваць інфармацыю пра захаванне прыроды і яе паляпшэнне. 

АПБ таксама кожны год далучаецца да свята і запрашае ўдзельнічаць ў цікавых мерапрыемствах сваіх сябраў і ўсіх жадаючых. Сёння адбыўся конкурс спантаннага малюнку на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася". Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка. Крыху пазней мы падвядзем вынікі, а выканаўцы лепшых работ атрымаюць дыпломы і прызы. Сачыце за навінамі на нашым сайце!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Таксама глядзіце
Конкурс "Построй квартиру для совы!"
Конкурсы і добрыя справы для вушатай савы
Зязюліны дыпломы
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Фестиваль "Жураўлі і журавіны": приглашаем на экскурсии в Миорах!
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!
Як беларусы вясну сустракалі
Вынікі конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася"