In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Лічым буслоў разам!

На сайце АПБ з’явілася спецыяльная старонка,  прысвечаная нацыянальным улікам буслоў на тэрыторыі Беларусі ў межах VII Міжнароднага перапісу белага бусла. На гэтай старонцы кожны жадаючы можа азнаёміцца з агульнай інфармацыяй пра гэту важную міжнародную акцыю.

Мы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел ва ўліках! Вы можаце правесці  назіранні за гнездаваннем буслоў у сваёй мясцовасці (напрыклад, у адной вёсцы ці некалькіх населеных пунктах), спампаваць на сайце анкету па ўліках буслоў, запоўніць яе і даслаць арганізатарам.

На старонцы таксама размешчаны інструкцыі па правядзенні ўлікаў буслоў на мадэльных пляцоўках. Гэта інфармацыя для тых, хто пажадае прыняць удзел ў больш пільнай інвентарызацыі гнёздаў буслоў з абавязковым падлікам вылецеўшых з іх птушанят на адметных вялікіх тэрыторыях – не меней за 100 кв. км.

Далучайцеся!

Нацыянальны каардынатар улікаў:
Ірына Самусенка
тэл.: 017-284-25-04
e-mail: [email protected]

Кантактная асоба:
Настасся Кузьмянкова,
супрацоўнік па працы з валанцёрамі АПБ
тэл.: +375 29 175 51 22 (вел)

Таксама глядзіце
Сизоворонку «повысили», яды запретили
- Мама, смотри, пискля! — Доченька, это пищуха!
Утка с утятами поселилась в фонтане в центре Минска
ЛЭП — жизнь или смерть
89 видов птиц и одна редкая стрекоза
В Беларуси стартовала национальная перепись аистов
Не забирайте слетков домой!
Вясна ў Мінскім заапарку!
Розовый пеликан залетел в Беларусь
С 15 апреля запрещено разрушать птичьи гнезда