In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Дзе ж спяваюць салаўі?

Скончылася чарговая штогадовая акцыя "Салаўіныя вечары-2014". На працягу траўня і чэрвеня мы з вамі атрымлівалі асалоду ад салаўіных (і не толькі) спеваў, наведвалі экскурсіі ў зяленых зонах Мінску, дзяліліся сваімі ўражаннямі і дадавалі назіранні на "Салаўіную карту".


За ўвесь час акцыі "Салаўіныя вечары" паступіла 145 назіранняў. Апошняе дададзена 11 чэрвеня.  Маскоўскі раён - самы салаўіны ў гэтым годзе, 21 спеўнае месца зарэгістравана менавіта там.

У чэрвені салаўі сканчваюць свае спевы, занятыя сямейнымі клопатамі — кормяць птушанят.  Удзячныя гэтым цудоўным выканаўцам,  мы прапануем вам працягваць "частавацца" спевамі іншых птушак, болей бываць на прыродзе, а наступнай вясной, калі салаўіныя мелодыі зноў загучаць у паветры, далучацца да новых салаўіных экскурсій ад АПБ!

Вялікі дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у нашых экскурсіях  і дзяліўся з  жыхарамі сталіцы месцамі, дзе можна было паслухаць аднаго з лепшых спевакоў птушынага свету.

Шчыра жадаем вам насычанага на прыемныя падзеі лета, файнага адпачынку і сапраўды летняга настрою.  Да сустрэчы на наступных  мерапрыемствах "Аховы птушак Бацькаўшчыны"! 

Карына Салавей, супрацоўнік па акцыях і кампаніях АПБ
[email protected]

Таксама глядзіце
Фінал салаўінай песні года!
Салаўі, наспявайце нам лета!
Закрыццё сезону салаўінай оперы
Салаўіная вясна!
256 кропак на карце, або як па вясне салаўёў лічылі
Час збірацца на "Салаўіныя вечары" і даследаваць "Салаўіную карту"
Салаўіныя вечары з "Аховай птушак Бацькаўшчыны"
Запрашаем на салаўіныя экскурсіі!
Пачалася акцыя "Салаўіныя ночы"
Соловьиная экскурсия в Лошицком парке