In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!

Фестываль AD.NAK! абвясціў пераможцаў конкурсу рэкламы. Акцыя "Аховы птушак Бацькаўшчыны" заняла другое месца ў намінацыі "Сацыяльная рэклама", паднамінацыі "Сацыяльна арыентавыны праект, кампанія" са сваім праектам "Складанне салаўінай карты Мінска".

Штогадовая акцыя АПБ "Салаўіная карта Мінска" праводзіцца з 2007 года. З дапамогай карты жыхары горада могуць даведацца, дзе спяваюць салаўі, выбраць месца і прыйсці паслухаць. У гэтым годзе праект стаў больш інтэрыктыўным і арыентаваным на аматараў паслухаць спевы: цяпер кожны, хто чуў гэтых птушак, мог зайсці на сайт і самастойна занесці свае назіранні.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам  "Салаўіных вечароў з АПБ" за цікавасць да акцыі, птушак і прыроды ўвогуле!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Таксама глядзіце
Конкурс "Построй квартиру для совы!"
Конкурсы і добрыя справы для вушатай савы
Зязюліны дыпломы
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Як беларусы вясну сустракалі
Вынікі конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася"
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!
5 чэрвеня — конкурс малюнка на асфальце!