In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Выйшлі новыя нумары бюлетэня і часопіса "Птушкі і мы"

Сябры!

Выйшлі новыя нумары бюлетэня "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і часопіса "Птушкі і мы". На старонках нашых выданняў мы паспрабавалі сабраць для вас толькі самыя пазнавальныя тэксты, прыгожыя фотаздымкі і шмат іншых цікавых матэрыялаў. Спампаваць ці пачытаць іх вы можаце тут.

Часопіс "Птушкі і мы"Часопіс "Птушкі і мы"

У часопісе вы знойдзеце вялікі матэрыял пра сапраўдных герояў Белавежскай пушчы, інтэрв'ю з дырэктарам АПБ Уладзімірам Малашэвічам, а таксама цікавыя факты пра тое, колькі жывуць розныя птушкі. Для маленькіх дзетак ёсць традыцыйная дзяцячая старонка, а на апошняй сябры АПБ распавядаюць, чаму яны далучыліся да арганізацыі.

Бюлетэнь "Ахова птушак Бацькаўшчыны"Бюлетэнь "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

На старонках бюлетэня мы распавялі, якімі праектамі займаецца АПБ, пра новых зязюль, якія нядаўна атрымалі перадатчыкі і пачалі вандроўку ў Афрыку, падвялі вынікі акцыі "Жывая Вясна". Мы зрабілі для вас вялікі разварот пра Тураўскі луг, а таксама адказалі на самыя папулярныя пытанні пра птушанят.

Усе нашы сябры хутка атрымаюць друкаваныя выданні. Калі вы таксама хочаце атрымліваць бюлетэнь і часопіс па пошце, а таксама клапаціцца пра захаванне біяразнастайнасці Беларусі, то далучайцеся да АПБ!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Таксама глядзіце
АПБ издала книгу "Тэрыторыі, важныя для птушак у Беларусі"
Выйшлі новыя нумары бюлетэня і часопіса "Птушкі і мы"
Научный бюллетень "Subbuteo" можно скачать в электронном виде
Была бы еда — и холода не беда!
Брестский региональный бюллетень "Кулён" уже можно скачать в электронном виде!
Выйшаў новы нумар інфармацыйнага бюлетэня!
Інфармацыйны бюлетэнь АПБ
Информационный бюллетень АПБ теперь в полноцветном формате
Новый информационный бюллетень АПБ
Факультативный курс «Дикая природа Беларуси»