In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?

Сябры!

Мы нарэшцэ падвялі вынікі конкурсаў нашай штогадовай вясенняй кампаніі. З вялікім задавальненнем называем пераможцаў — аўтараў лепшых фотаздымкаў "Жывой вясны"!

Першае месца падзялілі Эльга Папова і Аляксей Аўраменка.

Аўтар: Эльга ПаповаАўтар: Эльга Папова

Аўтар: Аляксей АўраменкаАўтар: Аляксей Аўраменка

На другім месцы размясціўся фотаздымак Аляксандра Лагодзіча.

Аўтар: Аляксандр ЛагодзічАўтар: Аляксандр Лагодзіч

На трэцім месцы таксама два пераможцы — Дзмітрый Голышаў і Алена Парэчына.

Аўтар: Дзмітрый ГолышаўАўтар: Дзмітрый Голышаў

Аўтар: Алена ПарэчынаАўтар: Алена Парэчына

На конкурс малюнкаў "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой Вясны"?" вы даслалі нам каля 50-ці прац. Было вельмі складана, але мы ўсё ж адабралі з іх самыя лепшыя і цікавыя.

У катэгорыі пачатковая школа першае месца заняла Марыя Казлоўская, другое — Андрэй Гараднік, трэцяе — Дар'я Мілеўская. Віншуем!

Першае месцаПершае месца

Другое месцаДругое месца

Трэцяе месцаТрэцяе месца

Пераможцы конкурсу малюнкаў ва ўзросце 9-15 гадоў: першае месца — Уладзіслаў Яраслаўцаў, другое — Яніна Муга, трэцяе — Анастасія Купікоўская. Віншуем!

Першае месцаПершае месца

Другое месцаДругое месца

Трэцяе месцаТрэцяе месца

За творчы падыход хочацца адзначыць Яну Бачкоўскую за малюнак шчуркі-пчалаедкі. Яна напісала, чаму ёй падабаецца гэтая птушка: "Гэта птушка занесена ў Чырвоную кнігу, значыць, яна рэдкая. Яе трэба ахоўваць і клапаціцца пра яе, і тады яна будзе радаваць нас сваім незвычайным пер'ем".

Малюнак Яны БачкоўскайМалюнак Яны Бачкоўскай

Лепшыя слоганы "Жывой Вясны" даслалі вучні ДУА "СШ №9 г.Слуцка", сябры клуба "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам Ж.Валетка.

На конкурс гісторый "Жывой Вясны" амаль не было работ. Дзякуем Анастасіі Давідоўскай, якая падзялілася з намі сваёй сустрэчай з зязюляй, за цікавую гісторыю!

Мы шчыра віншуем пераможцаў! Усе яны атрымаюць дыпломы, прызы і памятныя сувеніры, сачыце за навінамі на нашым сайце. Таксама вялікі дзякуй усім астатнім удзельнікам конкурсу. Спадзяемся ўбачыць вашы работы ў наступным годзе!

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино