In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі

У самым пачатку чэрвеня каля былой вёскі Астравок (якая цяпер уваходзіць у межы Гродна) у зарасніках крапівы і іншай пустырнай расліннасці я знайшоў гняздо балотнай чаротаўкі. З першага погляду на яго стала зразумела, што не ўсе яйкі ў гняздзе належаць яго гаспадарам:

Яйка зязюлі вылучалася не столькі афарбоўкай, як памерамі.

Зразумела, што такая ўдача не засталася па-за маёй увагай і я вырашыў задакументаваць самыя важныя моманты з жыцця Птушкі 2014 году ад яе вылуплення да вылету. На шчасце, мае планы цалкам ажыццявіліся!

Аднак пасля таго, як над нашым горадам прайшоў ураган з дажджом, маё наведванне ўнікальнага гнязда мела вырашальнае значэнне для выжывання будучага зязюльчыня. І хаця гняздо было моцна нахілена (разам з крапівой, якая палягла), яйкі былі яшчэ ў ім. Прыйшлося заняцца іх ратаваннем – я выраўняў нахіленыя сцябліны, падпёр гняздо быльняком і звязаў зверху крапіву, ў якую былі ўплеценыя края гнязда.

Як аказалася, гэта дазволіла вытрымаць гнязду і наступныя выпрабаванні — памерамі адзінага пазасталага ў ім птушаня.

Калі ў наступную пятніцу на гняздзе яшчэ былі ўсе яйкі, то ў нядзелю – толькі зязюльчынё, якое займала ўсё гняздо. Недалёка пад гняздом я знайшоў сапраўднае яйка гаспадароў – зязюльчынё не траціла часу дарма…

Каб лягчэй параўнаць памеры птушанят, ніжэй – гняздо з птушанятамі балотнай чаротаўкі, знойдзенае мной пр. у 150 м ад першага з зязюльчынём.

Засідка з травяністай расліннасці дапамагла зрабіць цікавыя кадры пры наступных наведваннях унікальнага гнязда, — кожныя 4 дні я наведваў зязюльчынё і здымаў, па магчымасці, кармленне.

Працэс гэты адбываўся не даўжэй, чым 2 секунды штораз. Таму з прыкладна 250 кадраў у выніку адбору засталося каля 30.

Птушанё расло на вачах, негледзячы на зусім мініатурны памер здабычы, якім стараліся забяспечыць прыёмнае дзіцё чаротаўкі. 

І калі з пачатку зязюльчынё старалася схавацца-ўціснуцца ў гняздо, калі я раскрываў яго для здымак перш чым схавацца ў засідцы, то потым, наадварот, прыўставала, раскрывала дзюбу і падымала пер’е, каб здавацца большай.

25 чэрвеня я зрабіў апошнія фота на гняздзе, а праз 2 дні зязюльчынё ўжо сядзела ў бліжэйшым ад гнязда хмызняку, м у 4 ад роднага гнязда.

Сяргей Чарапіца, фота аўтара

Паводле www.birdwatch.by (тэкст і фота) 

Даведка: пра асаблівасці жыцця зязюляў і гнездавы паразітызм можна пачытаць ТУТ

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Конкурс малюнка на асфальце — 5 чэрвеня!
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Наши кукушки — от Судана до Твери!