In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Аплаціць узнос у АПБ можна праз сістэму ЕРИП!

Каля 3 000 чалавек ужо аплацілі сяброўскі узнос! А ці ёсць сярод іх ты?

Дарагія сябры! На календары хутка – восень, таму спяшаемся  нагадаць вам пра аплату сяброўскага ўзноса ў гэтым годзе! Тым болей, што зрабіць гэта стала куды прасцей: карыстайся новай паслугай сістэмы ЕРИП! 

Калі і ў гэтым годзе вы жадаеце падтрымаць прыродаахоўную дзейнасць АПБ, то мы шчыра запрашаем вас аплаціць сяброўскі ўзнос згодна з абранай вамі катэгорыяй сяброўства («Рэдкая птушка» – 150 000 бел.руб.,«Сямейная»- 58 000 бел.руб., «Асабістая» – 52 000 бел.руб., «Ільготная» – 40 000 бел.руб., «Кіраўнік клуба «Крылаты дазор»» — 40 000 бел.руб (кіраўнік клуба), 5 000 бел.руб (кожны ўдзельнік)).

Як аплаціць сяброўскі ўзнос? Па-першае, вам патрэбна ведаць нумар вашай сяброўскай карткі! Гэты нумар можна знайсці на вашай папярэдняй картцы ці даведацца по офісных тэлефонах ці e-mail. Аплаціць можна праз адзіную сістэму ЕРИП.   

 Сістэма"Расчет"(ЕРИП

ЕРИП – гэта аплата з выкарыстаннем плацёжна-даведачных тэрміналаў і банкаматаў. Што трэба рабіць? Выбірайце адзін з трох варыянтаў! 

·        ЕРИП — у інфакіёску ці банкамаце!  

А) Знайсці бліжэйшы плацёжна-даведачны тэрмінал (інфакіёск) або банкамат

Б) Выбраць у пераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»

В) Выбраць пункт «Прочие республиканские услуги», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» 

Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.

Д) Пацвердзіць аплату

·        ЕРИП – праз касы банкаў

Звяртаецеся ў касу любога банка (ўдзельніка сістэмы " Расчет " (ЕРИП)) і паведамляеце, што вам неабходна аплаціць паслугу «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» праз сістэму «Расчет» (паслуга размешчана ў каталогу «Прочие республиканские услуги»), паведаміце "нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты" і аплачваеце наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай. 

·        ЕРИП— аплата з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу 

А) Зайсці на сайт вашага Банка (паслуга Інтэрнэт-банкінг) 

Б) Выбраць упераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»

В) Выбраць пункт «Прочие республиканские услуги», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА»

Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.

Д) Пацвердзіць аплату.

Выбірайце больш зручны для вас вырыянт! Як бачыце, далучыцца да нашай дзейнасці на карысць прыроды Беларусі стала яшчэ прасцей. Не забывайце пра сяброўскія ўзносы: ваша падтрымка вельмі шмат значыць для нас!

Даведка

Кожны сябра АПБ на пряцягу года атрымлівае сяброўскую картку, налепку з птушкай года, 2 інфармацыйных бюлетэні, 2 часопіса «Птушкі і мы» і іншыя матэрыялы па кампаніях і акцыях АПБ. 

Таксама глядзіце
Сябра АПБ нумар 7000!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Раздаем значыкі гілёў!
Как учительница из Чаусов убедила детей отложить гаджеты и пойти в "Крылатый дозор"
Новый год и новый взнос
Экскурсія з краязнаўчым прысмакам
"Рэдкая птушка" в Налибокской пуще
Уголок, где живет луток
Почему 1350 человек уже поддержали АПБ в 2016 году?
Сколько "голосов" у дикой природы?