In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Birdrace 2014: першы пайшоў!

Cябры, спяшаемся паведаміць вам, што адна каманда ўжо зарэгістравалася на ХI адкрыты Чэмпіянат па спартыўный арніталогіі — Birdrace-2014! Вітаем «Палескіх зязюль»! Каманда цалкам мужчынская (Юрый + 3 Алянсандра) будуць стартаваць 6 верасня з вёскі Кляшчы Кобрынскгага раёна. У мінулым годзе каманда называлася «Палескія ўдоды». Як бачым, гэтыя ўдзельнікі змяняюць назву каманды згодна з новай птушкай году. На чэмпіянаце-2013 «удоды» занялі 4 месца з паказчыкам 96 відаў. Да бронзы не хапіла 3 відаў птушак.  

Хто наступны на Чэмпіянат-2014? Нагадваем, што мы запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі!  

У гэтым годзе "Палескія ўдоды" стануць "Палескімі зязюлямі" У гэтым годзе "Палескія ўдоды" стануць "Палескімі зязюлямі"

Спаборніцтвы адбудуцца ўжо вельмі хутка — 6 верасня! Рэгістрацыя праходзіць да 10 раніцы 5 верасня.

 Што адзначыць у заяўцы?

·        Назва каманды;

·        Склад каманды(4 чалавекі; мінімум двое павінны быць старэйшыя за 18 гадоў);

·        Месца старту;

·        Нумар тэлефону для сувязі.

Лагатып Чэмпіянату стварыў Дзмітрый Гупянец Лагатып Чэмпіянату стварыў Дзмітрый Гупянец

Інфармацыя прымаецца па тэлефонах: 8- 017-263-06-13, 8-029-223-06-13 МТС, 8-029-101-68-87 Velcom альбо па электроннай пошце [email protected](абавязкова паставіць копію на адрас [email protected]).

Увага! З гэтага году Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі змененыя! Пазнаёміцца з новымі Правіламі можна тут.

Наш чэмпіянат – гэта адзіныя спаборніцтвы такога кшталту. Паспейце далучыцца!  

Таксама глядзіце
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
EuroBirdwatch 2017: сколько птиц насчитала Европа?
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
EuroBirdwatch-2017: наблюдать вместе миллионы птиц!
Клюква, журавли и дигископинг
BirdRace 2017: 126 видов птиц за 12 часов!
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
BirdRace 2017: на 1-11 рассчитайсь!
BirdRace-2017: команды-участницы
BirdRace-2017: "собери" птиц за 12 часов!