In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Віктар і Вікторыя — на мяжы паміж Суданамі!

З мая 12 беларускіх зязюль (разам з зязюлямі з Германіі і Англіі) апынуліся пад пільным наглядам арнітолагаў і іншых зацікаўленых людзей. Сачыць за імі стала магчыма дзякуючы спадарожнікавым передатчыкам, якія былі ўдала прымацаваныя да птушак. У кожнага  з нашых «аб’ектаў даследавання» ёсць нават сваё імя. Мы сочым за птушкамі і хвалюемся за іх!  

На календары – верасень. Час зрабіць агляд: як справы ў нашых зязюль у пачатку восені? 

Зязюля Вікторыя з-пад Мінску Зязюля Вікторыя з-пад Мінску

Віктар

Ужо другі год Віктар лётае нам на радасць. Доўгі шлях птушкі ляжаў праз Егіпет і Судан у Афрыцы. Апошні сігнал ад зязюлі быў атрыманы акурат на мяжы паміж Суданам і Паўднёвым Суданам. Недалёка ад нашага Віктара – нацыянальны парк «Radom». 25 год таму яго аб’явілі нацыянальным рэзерватам. Дарэчы, з 2001 года ў парку праводзяцца даследаванні ў рамках праграмы BirdLife International. Хто ведае, можа Віктар у вераснёвую спякоту (зараз у Судане +34) будзе пралятаць над саванным сланом, гепардам, гіенавідным сабакам ці іншай цікавай жывёлай! А пакуль – чакаем новай інфармацыі пра шлях птушкі!

Юлія

Зязюля з ваколіц Турава даляцела да самога Мазамбіка і зараз знаходзіцца ў ніжняй частцы матэрыка. Шлях Юліі ляжаў праз Конга, Зімбабве ды Замбію.  Апошні сігнал быў адзначаны 31 жніўня ў трохкутніку паміж нацыянальнымі паркамі «Вялікі Лімпапо», «Зінавэ» і «Гарангазо». Там даволі шмат рэдкіх відаў жывёл. Спадзяемся, што Юліі там утульна і хутка яна зноў выйдзе на сувязь!

Аляксандр

У пачатку верасня сігнал атрыманы амаль з цэнтра Дэмакратычнай рэспублікі Конга. Птушка адзначана паміж гарадамі Баанд і Ікела. Недалёка ад яе маршрута – нацыянальны парк «Салонга-Сюд». З цікавых відаў птушак там можна сустрэць афрыканскага шэрага папугая і кангалезскага паўліна. Можа, наша птушка пабачыць іх!

Збіг

Злапаны ў ваколіцах Турава Збіг пакуль не спяшаецца ўглыб Афрыкі. Апошні сігнал ад птушкі атрыманы 30 жніўня. Збіг лётае ніжэй Каіра, недалёка ад горада Луксора, багатай на славутасці перліны Егіпта. Куда далей скіруе свой маршрут птушка?

Яўген

Апошні сігнал ад гэтай зязюлі прыходзіў з Украіны. Птушка была паміж Палтавай і Чэркасамі яшчэ ў сярэдзіне ліпеня. З таго моманту новай інфармацыі не было. Але мы спадзяемся на цуд і верым, што зноў убачым актыўнасць птушкі!

Анатоль

Шлях гэтага самца на поўдзець ляжаў праз прасторы Украіны, Румыніі, Балгарыі ды Турцыі. А 6 жніўня (апошні сігнал ад птушкі) Анатоль адзначыўся ўжо ў Егіпце, на Сінайскім паўвостраве недалёка ад добра вядомага курорта Шарм-эль-Шэйх. Потым птушка накіравалася на бок Аравійскай пустыні, дзе недалёка знаходзіцца іншая турыстычная Мекка – курорт Хургада. Дзе цяпер птушка – пакуль невядома. Чакаем сігналаў Анатоля з іншых месцаў!

Трафім

У канцы жніўня Трафім махаў крыламі над Суданам. Птушка трапіла сюды праз Егіпет. Трэба адзначыць, што гэтая зязюля ляцела з Беларусі даволі прамым маршрутам. Нагадаем, что імя птушкі было прададзена на дабрачынным аукцыёне. Пакупнік назваў зязюлю ў гонар свайго дзеда-памежніка.

Дзмітрый

Зязюля паляцела па нетрадыцыйнаму, у параўнанні з астатнімі зязюлямі, маршруту і апынулася ў Расіі. Апошні сігнал – 31 ліпеня недалёк ад горада Кірава-Чапецк (Кіраўская вобласть). Да гэтага часу іншых сігналаў не атрымана.

Ігар

Зязюля с Турава падала «голас» 1 верасня з цэнтра Дэмакратычный рэспублікі Конга. Там зараз +30 цяпла. Ці паляціць птушка ў суседнюю Анголу? Будзем разам сачыць за Ігарам!

Маркус

У пачатку жніўня птушка з Крычава пралятала над Егіптам. Дзе ты зараз, Маркус? Хутка чакаем новых сігналаў ад цябе!

Гермес

Калі верыць дадзеным спутнікавага назіральніка, то Гермес у верасні – яшчэ на Украіне, недзе паміж Чарнігавам і Палтавай. Зараз гэта адзіная птушка з актыўным перадатчыкам, якая не прыляцела ў Афрыку. Як будуць развівацца падзеі далей?    

Вікторыя

Апошняя з зязюль, сталічная прыгажуня Вікторыя выходзіла на сувязь 1 верасня. Згодна з дадзенымі перадатчыка, птушка на мяжы паміж Суданам і Паўднёвым Суданам. Куды яна трымае крылы далей?

Дзе сустрэнуць Новы год і як будуць паводзіць сябе далей нашыя зязюлі? Ці паляціць у Афрыку Гермес? Ці выйдуць на сувязь Дзмітрый і Яўген? Ці даляціць нехта да ПАР? — Сачыце за птушкамі тут і чакайце новых аглядаў! 

Вікторыя Церашонак, прэс-служба АПБ 

Таксама глядзіце
Брытанскія зязюлі: выбар шляха ў Афрыку — выбар між жыццём і смерцю
Старушка-мородунка
Премьера Виктора в Намибии
Кукушки в Африке: Новый год Виктора и пропажа Александра?
Как Александр и Виктор в Африке встретились
Где Игорь?
EuroBirdwatch2015: считаем птиц на миграции 3-4 октября!
Виктор в Закуме, а Игорь возле Нила
Наши кукушки — от Судана до Твери!
Кукушки: пора в Африку... в июне?