“Вясна ідзе — вясне дарогу!”Як вядома, амаль усе птушкі-дуплагнёзднікі адчуваюць недахоп ва ўласнай «жыллёвай плошчы», таму дапамога чалавека тут заўсёды дарэчы. Кожны жадаючы мог палепшыць «жыллёвыя умовы» нашых птушак праз пабудову птушыных кватэр. Разам з гэтым удзельнікі акцыі спрабавалі адвабіць моладзь ад палення цыгарэт і з лозунгамі «забей и не кури» прапанавалі забіць цвікі у будучыя птушыныя кватэры, і кінуць паліць. За пяць гадзін працы папрацавалі малаткамі і піламі больш за дваццаць студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэту. Яшчэ некалькі людзей з цікавасцю назіралі за акцыяй з боку. За гэты час было пабудавана каля дзесяці скрынак для пустальгі, сініц, шпака, сіпухі, валасяніц.
Усе створаныя дамкі хутка зоймуць свае месцы ў скверах і парках нашага гораду і яго ваколіц. Дзякуем арганізатарам і актыўным удзельнікам акцыі: Сербуну Аляксандру, Мінічу Аляксандру, Шуцееву Уладзіміру, Пракапчуку Вадзіму, Страчуку Аляксандру і іншым.
Сяргей Сідарук (АПБ), Брэст, з дымак аўтара.