In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Дапамажы выратаваць балота Жада: дашлі паштоўку з паЖАДАннямі!

Запрашаем далучыцца да акцыі ў падтрымку балота Жада!

Жады – унікальнае балота на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў на Віцебшчыне. У 2015 годзе тэрыторыя балота стане рэспубліканскім заказнікам. Але не ўсё балота цалкам. Справа ў тым, што кавалак у 100 га з боку Міёрскага раёна не ўвойдзе ў межы заказніка. Такое ўмоўнае падзяленне цэлага балота небяспечна тым, што на "незаказнікавай" частцы могуць пачаць праводзіць торфараспрацоўку, што стане пагрозай для усёй тэрыторыі Жадаў. Балота – непадзельная экасістэма, і калі «адрэзаць» няхай і невялікую (каля 10%) частку тэрыторыі – гэта прывядзе да таго, што з цягам часу балота страціць сваю біяразнастайнась і прыродную каштоўнасць з-за парушэння гідралагічнага рэжыму.

Вельмі істотна, каб Жады ўвайшлі ў склад заказніка адразу цалкам, без аніякіх падзелаў. 

Таму важна прымаць рашэнне зараз! Мы запрашаем усіх ЖАДАючых далучыцца да падтрымкі балота і падпісать адмысловую паштоўку «Балота не пірог»! На паштоўке трэба напісаць сваё паЖАДАнне ў падтрымку балота і пазначыць адрас мясцовых (Міёры), абласных ці рэспубліканскіх ораганаў улады, якія могуць паўплываць на сітуацыю.

Больш даведацца пра балота і падпісаць паштоўку можна на пляцоўке АПБ на фестывалі «Журавы і журавіны» у Міёрах у нядзелю 14 верасня ў зоне адпачынку «Паўвостраў». Таксама па паштоўкі можна завітаць у офіс АПБ у Мінску ў зручны для вас час (вул.Парніковая, 11). 

Падтрымаем Жады разам і паЖАДАем балоту лепшага жыцця! 

Таксама глядзіце
Клюква, журавли и дигископинг
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
Зёрнышки добра
10 000 птиц и малиновка
Народная наука, или как правильно подсчитать птиц на своей кормушке?
Подкармливаем птиц вместе 14-15 января и всю зиму!
Увидеть журавлей, попробовать клюкву и обратиться к Президенту Ливана
18 сентября на "Жураўлях і журавінах" с АПБ!
"Птушкі ля кармушкі-2016": налічылі амаль 10 000 птушак!
16-17 студзеня — акцыя "Птушкі ля кармушкі"!