In English, please
Грамадская актыўнасць дзеля захавання прыроды

«Грамадская актыўнасць дзеля захавання прыроды»

Пад такой назвай на прыканцы чэрвеня адбыўся палявы семінар у ваколіцах в. Рудня на р. Капяюўка ў Брэсцкім раёне. Семінар рэалізаваны ў рамках праекту «Захаваем прыроду разам», які рэалізуецца разам Заходне-Палескім аддзяленнем ГА АПБ, Дамачаўскім пасялковым саветам і ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе» пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага Экалагічнага Фонду, ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе» і Брэсцкага райвыканкама.

Месца правядзення семінару абрана не выпадкова. Рака Капаюўка знаходзіцца ў межах біясфернага рэзервату «Прыбужскае Палессе» і з'яўляецца патэнцыяльна вельмі цікавым водным турыстычным маршрутам. Адна з мэтаў семінару – прайсці найбольш цікавым фрагментам ракі паміж вёскамі Чэрск — Рудня — Ляплеўка і падрыхтаваць маршрут для водных паходаў: пры неабходнасці разабраць завалы, вызначыць зручныя месцы прыпынку і адпачынку. Акрамя таго, пад час семінару выконваліся працы па адзнакаваньню часткі веламаршруту, які праходзіць праз увесь рэзерват, а таксама развешваліся штучныя гнездавыя скрыні для птушак.

Менавіта экалагічны турызм можа стаць найбольш эфектыўным механізмам захавання гэтай тэрыторыі і разам з тым адной з крыніц дабрабыту мясцовага насельніцтва, бо вядома — тое, што прыносіць прыбытак, нішчыць не будуць, а наадварот — будуць захоўваць.

Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе», унікальная прыродаахоўная тэррыторыя на мяжы Полбшы і Украіны створаны пастановай Брэсцкага аблвыканкама ў 2003 годзе на базе заказніка з аднаіменнай назвай. У 2004 годзе рэзерват «Прыбужскае Палессе» атрымаў афіцыйны статус біясфернага рэзервата ЮНЭСКА. Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе» з'яўляецца беларускай часткай міжнароднага трохбаковага біясфернага рэзервата «Заходняе Палессе» , ствараемага на мяжы трох дзяржаў — Беларусі, Польшчы і Украіны.
Давайце захоўваць прыроду разам, дзеля сябе і дзеля будучых пакаленняў!

Андрэй Абрамчук, Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ.

Таксама глядзіце
От теории к практике
Птицам все возрасты покорны: вместе для птиц и пожилых людей
Зелёные легкие Европы планируется принести в жертву торфяной промышленности
Молодежная инициатива АПБ: слышишь ли ты пение птиц в городе?
Работает интернет-блог 19-й гимназии г. Минска про птиц
Ахова прыроды бяз межаў
Проекты АПБ представлены на выставке «Корпоративная социальная ответственность в Беларуси»
Мухоловки-пеструшки поют для пожилых
Птицам все возрасты покорны!
Травы лучше, чем таблетки!
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org