Пярэстая качка заляцела на ГарадзеншчынуПтушка сядзела на беразе сажалкі недалёка ад лебедзяў-шыпуноў, потым, пераплыўшы амаль палову вадаёму, пераляцела на іншую сажалку.
Гэтыя прыгожыя марскія качкі жывуць звычайна на пясчаных або ілістых марскіх узьбярэжжах і толькі зрэдку – на прэсных вадаёмах у глыбі кантынэнтаў. Гняздуюць яны ў Эўропе на ўзбярэжжах Чорнага, Каспійскага, Балтыйскага, Паўночнага, Ірляндзкага і Міжземнага мораў.
У Беларусі пярэстая качка – вельмі рэдкі залётны від, які толькі аднойчы адзначаўся на гнездаваньні.
Віктар Гулінскі, здымак Мікалая Гулінскага (АПБ), Горадня