In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сарокі не крадуць бліскучыя прадметы: птушкі баяцца іх!

Насуперак папулярнаму меркаванню, сарокі (Pica pica) не цікавяцца бліскучымі прадметамі і тым больш не маюць падставаў красці іх і хаваць у схованках або гнёздах.

У культуры многіх еўрапейскіх народаў распаўсюджана меркаванне, што сарокі з’яўляюцца актыўнымі варамі і, калі ёсць такая магчымасць, крадуць невялікія бліскучыя прадметы і прыносяць іх у свае гнёзды.

Аднак навукоўцы з Цэнтру даследаванняў паводзін жывёл (Centre for Research in Animal Behaviour (CRAB)) ва ўніверсітэце Эксэтэра (University of Exeter) (Вялікабрытанія) паставілі сабе мэту: праверыць гэтае меркаванне ў серыі эксперыментаў. Аказалася, што птушкі хутчэй баяцца новых і незвычайных для іх прадметаў

Даследчыкі вывучалі групу сарок, якіх бралі з цэнтру ратавання птушак, а таксама выкарыстоўвалі «цалкам дзікіх» асобін з наваколля ўніверсітэту. Птушкі абедзвюх груп мелі магчымасць бачыць і браць бліскучыя і небліскучыя прадметы.

Сарокі з прыроднай папуляцыі кантактавалі з бліскучымі прадметамі толькі 2 разы з 64 эксперыментаў. У абодвух выпадках птушкі падымалі і адразу выпускалі з дзюбы сярэбраныя пярсцёнкі. У ва ўсіх іншых выпадках птушкі альбо ігнаравалі, альбо пазбягалі кантакаў з бліскучымі і блакітнымі прадметамі, часта дэманструючы ў іх прысутнасці насцярожаныя паводзіны і значна менш часу харчаваліся ў тых месцах, дзе такія прадметы знаходзіліся.

Пад час эксперыментаў з птушкамі з ратавальнага цэнтру, ніводная з іх не кантактавала ні з яркімі, ні з бліскучымі аб’ектамі.

Д-р Тоні Шэпард (Dr Toni Shephard), галоўны аўтар артыкулу пра вынікі даследавання, сказаў: «Мы не знайшлі доказаў таго, што сарокі праяўляюць надзвычайны інтарэс да бліскучых або яркіх прадметаў. Замест гэтага мы назіралі неафобію – боязь птушкамі новых рэчаў у іх атачэнні».

 Д-р Наталі Гэмпел дэ Ібарра (Dr Natalie Hempel de Ibarra), сааўтарка артыкула, дадала: «Нечакана мала даследаванняў было зроблена адносна кагнітыўных (пазнавальных) механізмаў паводзін сарок. Падобна да іншых крумкачовых птушак з параўнальна вялікімі памерамі мозгу, якія маюць складаныя сацыяльныя сістэмы ўнутрывідавых узаемадзеянняў, сарокі здольныя да складаных разумовых дзеянняў: напрыклад, пазнаюць сябе ў адбіцці люстэрка, памятаюць дзе і калі схавалі нейкія аб’екты або здольныя да іх пошуку ў схованках – асабліва, калі гэта ежа.

У нас атрымалася паказаць яшчэ раз, што гэта вельмі разумныя птушкі – замест таго, каб без аглядкі падбіраць бліскучыя і яркія прадметы – як гэта ім прыпісваюць людзі, сарокі трымаліся на бяспечнай адлегласці ад іх, бо гэта былі аб’екты новыя і нечаканыя для птушак».

 Крыніца:

Shephard, T V, Lea, S E G, and Hempel de Ibarra, N. (2014) ‘The thieving magpie’? No evidence for attraction to shiny objects. Animal Cognition. DOI: 10.1007/s10071-014-0794-4.

Па матэрыялах www.birdwatch.by

 Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Таксама глядзіце
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов
Фонтан «Юность» почистят позже, чтобы не беспокоить уток
А где сова? Или что делает ушастая в марте
«Так я уже им 4 батона купила!», или Как, чем и сколько подкармливать птиц
Вороны мыслят аналогиями?
Чуць бацькоў птушанятам перашкаджаюць... людзі?
Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі
Все кукушки с передатчиками покинули Беларусь