In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Палявыя курсы па вызначэнні і падліках вадаплаўных птушак: запрашаем жадаючых!

У рамках новага сумеснага праекту Гродзенскага і Брэсцкага абласных аддзяленняў АПБ, які фінансуецца Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (REC), з’явілася рэальная магчымасць разам з больш дасведчанымі бёдуотчарамі павучыцца вызначаць вадаплаўных і каляводных птушак. А таксама – навучыцца правільна іх падлічваць і заносіць свае назіранні на сайты «Птушкі штодня» і «Біяразнастайнасць Беларусі».

На працягу як мінімум наступных двух месяцаў з Гродна і Брэста будуць ладзіцца штотыднёвыя бясплатныя выязды на бліжэйшыя да гэтых гарадоў ТВП (Тэрыторыі, важныя для птушак) з вадаёмамі і вадатокамі. Там магчыма будзе вызначаць відавы склад мігрантаў і падлічваць іх колькасць.

Віатецца ўдзел у курсах мала ці зусім недасведчаных назіральнікаў! На час паездак ім могуць даць пакарыстацца палявой оптыкай і вызначальнікамі. Таксама ў дадатак – не менш важныя для навучання парады і падказкі дасведчаных бёдуотчараў. 

Колькасць месцаў на курсах абмежаваная! Таму на іх патрапяць тыя, хто раней паведаміць арганізатарам пра сваё жаданне і матывацыю ўдзельнічаць у іх па наступных маб. тэлефонах: у Гродна +375 336 887589 (Дзьмітры Вінчэўскі, [email protected]), у Брэсце +375 295 227236 (Дзяніс Табуноў, [email protected])  

Першая паездка з Гродна запланаваная на гэтую нядзелю, 19.10 на ТВП «Гарадзенская Свіслач» і навакольныя вадаёмы.

Выезд з Гродна ў 9.00 ад офіса АПБ на вул. Леніна, 13 (бар «Атлантык»). Да абеду – правядзенне ўлікаў вадаплаўных і каляводных птушак. Абед на аграсядзібе ў в.Ярмолічы. Пасля абеду да 15.30 – прэзентацыі «Для чаго і як заносіць свае назіранні на сайты «Птушкі штодня» і «Біяразнастайнасць Беларусі». Вяртанне ў Гродна каля 16.00.

Першая паездка з Брэсту адбудзецца 26.10 і будзе дадаткова анансавацца.

Далучайцеся!

Па матэрыялах www.birdwatch.by

Фота – Дзьмітры Вінчэўскі 

Таксама глядзіце
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
EuroBirdwatch 2017: сколько птиц насчитала Европа?
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
EuroBirdwatch-2017: наблюдать вместе миллионы птиц!
Клюква, журавли и дигископинг
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
Кликун, который накликал сотню
240 видов за год: а вам слабо?
Фотобердинг продолжает раздавать награды!
"Астерикс и Обеликс" открыли Цнянку