In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Злёт зязюль у "Кастрычніку"

Запрашаем вас у кінатэатр «Кастрычнік» на выставу фінальных работ мастацкіх конкурсаў кампаніі «Зязюля – птушка 2014 года». Да 1 снежня ў мінчан і гасцей горада будзе магчымасць атрымаць асалоду ад лепшых мастацкіх твораў пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсаў, прысвечаных цікавай птушке – зязюле. Запрашаем на 2 паверх кінатэатра!

На працягу года ў межах кампаніі праходзілі мастацкія і літаратурны конкурсы, таксама сваю моц можна было паспрабаваць у конкурсе на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў кампаніі адбудзецца ў кінатэатры «Кастрычнік» 19 лістапада а 14.00. Усе пераможцы  атрымаюць прызы і памятныя сувеніры ад АПБ. Прыходзьце! 

Варта адзначыць, што кожная конкурсная праца – сапраўдны непаўторны мастацкі твор. Журы ўразілі таленты і фантазія ўдзельнікаў. Аднак улічвалі і адпаведнасць біялагічным фактам з жыцця зязюлі.  У выніку няпростага судзейства месцы размеркаваліся наступным чынам.

Лепшы малюнак

  • 1 месца:  Марыя Сыракваш, 13 год, ДУА «Гімназія №19 г. Мінска»
  •                    Раман Рабцаў, 8 год, ДУА «Гімназія №19 г. Мінска»
  • 2 месца: Алена Анкута, 16 год, ДУА «СШ №199 г. Мінска»
  •                   Ірына Астахава, 16 год, ДУА «СШ №23 г. Барысава» 
  • 3 месца: Анастасія Саўкова, 16 год, ДУА «Гімназія №3 г. Барысава» 
  •                     «Лясная прыгажуня», Марыя Свісцельнік, 11 год, ДУА «СШ №20 г. Барысава» 

Лепшыя малюнкі Лепшыя малюнкі

Лепшыя малюнкі Лепшыя малюнкі

Лепшы мастацкі выраб

  • 1 месца : «Падкідыш», Кірыл Вялічка, 12 год, ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Барысава»
  • 2 месца: «Падкінула яйка ў чужое гняздо», Ілля Наумовіч, 11 год ,Студзія «Скарбонка», Салігорск 
  • 3 месца : «Зязюлька», Паліна Кістанава, 12 год, ДУА«Вялікаўхалодская  СШ Барысаўскага раёна»
  •                    3D панно «Зязюлька», Ілля Гайдук, ДУА «Гімназія г.Іванава»

1 месца  “Падкідыш”, Кірыл Вялічка, 12 год, ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Барысава”1 месца “Падкідыш”, Кірыл Вялічка, 12 год, ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Барысава”

 

Лепшы Комікс

  • 1 месца:  Краснадубскі Дзяніс, 8 клас, ДУА "Слабадская СШ імя Гурыновіча"
  • 2 месца: Іваноў Аляксандр, 9 год, ДУА "Гімназія №10" г. Гродна 
  • 3 месца: Юркевіч Елізавета, 16 год, ДУА "СШ №6 г.Барысава"

Краснадубскі Дзяніс, 8 клас, ДУА “Слабадская СШ імя Гурыновіча”Краснадубскі Дзяніс, 8 клас, ДУА “Слабадская СШ імя Гурыновіча”

Лепшы прыродаахоўны плакат

  • 1 месца: Гарашэвіч Дар’я, 15 год, ДУА «Гімназія №1» г. Брэста
  • 2 месца: Парфенюк Кацярына, 15 год, ДУА  «СШ №13 г.Слуцка» 
  •                      Вялько Ніна, 13 год, ПДіМ «Золак», гурток «Юны арнітолаг» 
  • 3 месца: Крохін Кірыл, 16 год, ДУА «СШ №8 г.Барысава»

1 месца — Гарашэвіч Дар’я, 15 год, ДУА “Гімназія №1”1 месца — Гарашэвіч Дар’я, 15 год, ДУА “Гімназія №1”

Літаратурны конкурс «Зязюля ў фальклоры»

  • 1 месца: Марына Рогава, 16 год, ДУА «Зачысцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна»
  • 2 месца: Давыдзюк Аліна, 5 клас, ДУА «Гімназія г.Іванава» 
  •                     Кузняцоў Павел,  ДУА «СШ №12 г.Барысава» 
  • 3 месца:  Санюк Паліна, 12 год, ДУА «Азяранскі дзіцячы сад-сярэдняя школа»
  •                      Андрэева Агата, г.Віцебск 

Лепшымі метадычнымі распрацоўкамі былі абраныя працы Шапорывай Вікторыі, студэнткі факультэта прыродазнаўства БДПУ ім. М. Танка. (Класная гадзіна на тэму «Хто такая зязюля?») і Дылеўскага Уладзіміра з Чайко Віталем, навучэнцаў ДУА «СШ №3 г.Нясвіжа (Гульня «Перагортваючы кнігу прыроды. Зязюля – птушка 2014 года»).

Спецыяльны прыз сакратарыята АПБ за тое, што сочыць за міграцыяй зязюль, атрымлівае Максім Сцяпура (праца «Зязюля ў Афрыцы»,  8 год, ДУА «Гімназія №10 г.Гродна»). 

Максім Сцяпура, 8 год, ДУА “Гімназія №10 г.Гродна” Максім Сцяпура, 8 год, ДУА “Гімназія №10 г.Гродна”

У складзе журы конкурса для розных намінацый выступілі:

  • Ганна Трафімчук, намеснік дырэктара па развіцці АПБ
  • Дзяніс Кіцель, арнітолаг
  • Яўген Cowek, мастак, удзельнік беларускай стрыт-арт супольнасці  SIGNAL 

 

  • Наталля Парэчына, супрацоўнік па экалагічнай адукацыі АПБ
  • Карына Салавей, спецыяліст па развіцці АПБ 

 

  • Вікторыя Церашонак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
  • Андрэй Барадзін, філолаг-германіст
  • Сямён Левы, спецыяліст па прыродаахоўным пытанням АПБ

Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсаў за адметныя, прыгожыя працы, якія цудоўна адлюстравалі зязюлю, падкрэсліваючы яе характэрныя рысы і асаблівасці жыцця. Шчыра жадаем творчых поспехаў і перамогі ў наступным  годзе! А мы ў сваю чаргу абяцаем падрыхтаваць новыя конкурсы і цікавосткі да кампаніі «Птушка года-2015».

Пасля ўзнагароджання ўсе жадаючыя могуць паглядзець анімацыйны фільм «Махні крылом» (кошт квітка ў касах кінатэатра –  10.000 бел.руб). Падрабязней пра кіно – тут.


Карына Салавей, супрацоўнік па развіцці АПБ

Таксама глядзіце
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!
Жаўрук-смяцюх "загняздзіўся" у Вікіпедыі!
Хохлатая марка